У абноўленым «экстрэмісцкім» спісе Мінінфарма праект Мікіты Моніча «Около культуры», старонкі блогеркі Вольгі Такарчук і іншыя рэсурсы
Міністэрства інфармацыі Беларусі 20–23 верасня папаўняла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. У лік забароненых дадалі праект Мікіты Моніча «Около культуры», старонкі ў сацсетках блогеркі Вольгі Такарчук і іншыя інфармацыйныя рэсурсы.

Мікіта Моніч. Выява: Youtube-канал «Около культуры»
Рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 17 верасня «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны кантэнт рэсурсаў праекта «Около культуры», які стварыў беларускі мастацтвазнаўца Мікіта Моніч. Забароненымі суд абвясціў Youtube-канал з назвай «Около культуры» (ідэнтыфікатар youtube.com/@okolocultury), старонку ў сацсетцы Facebook з назвай «Около культуры» (ідэнтыфікатар m.facebook.com/okolokultury), старонку ў сацсетцы «ВКонтакте» з назвай «Около культуры» (ідэнтыфікатар vk.com/okolokultury).
Таксама 17 верасня суд Цэнтральнага раёна Мінска пастанавіў лічыць «экстрэмісцкімі матэрыяламі» старонкі блогеркі Вольгі Такарчук. У прыватнасці:
- Telegram-канал «Оля Токарчук» (ідэнтыфікатар t.me/takarchukk),
- Telegram-чат «чат Оля Токарчук», YouTube-канал «Оля Токарчук» (ідэнтыфікатар youtube.сom/@Olya_Takarchuk), старонку ў
- Instagram з назвай «olga.tokarchuk» (ідэнтыфікатар instagram.com/olga.tokarchuk?igsh=MWpwengld2U3bW9sNQ==), старонку ў TikTok з назвай «olya_takarchuk» (ідэнтыфікатар tiktok.сom/@olya_takarchuk).
На дзейнасць блогеркі звярнуў увагу і суд Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Паводле яго рашэння ад 19 верасня асобна прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» відэаролік «Мысли вслух #8. ВАЖНО!», размешчаны на YouTube-канале «Оля Токарчук» (ідэнтыфікатар youtu.be/jlSMhiEFaFk?si=bbr05UlXJrfyhTHX).
18 верасня Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў «экстрэмісцкай» старонку з назвай «IneedHelpBY» ў Instagram (ідэнтыфікатар instagram.com/ineedhelp_by) і старонку ў Instagram з назвай «Андрей Стрижак» (ідэнтыфікатар instagram.com/andrejstryzhak). Таксама экстрэмісцкай прызнана старонка ў Instagram з назвай «Libereco PHR» (ідэнтыфіктар instagram.com/liberecophr).
Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 18 верасня прызнаў «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» інтэрнэт-рэсурс «Барановичи Новости» з акаўнтам у Instagram «baranovichi.online». Ідэнтыфікатар не пазначаны ў пераліку.
Рашэннем суда Гродзенскага раёна ад 19 верасня «экстрэмісцкім» абвешчаны YouTube-канал «ВЕСТОЧКА» (ідэнтыфікатар youtube.com/@user-wb1vu3qw8w).
