• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект «Палітвязынка» заявіў пра заканчэнне дзейнасці

    Дакладную прычыну праваабарончая ініцыятыва не патлумачыла, спаслаўшыся толькі на «апошнія навіны».

    Праект «Палітвязынка» заявіў пра заканчэнне дзейнасці

    Фота: Радыё Свабода

    Напярэдадні КДБ прызнаў ініцыятыву «экстрэмісцкім фармаваньнем».

    «Сябры, у сувязі з апошнімі навінамі, мы прынялі вельмі цяжкае, балючае рашэньне — прыпыніць працу нашага праекту», — з гэтага пачынаецца зварот «Палітвязынкі» да чытачоў, апублікаваны ў інстаграме.

    Старонку пакінуць як архіў.

    «У ёй — сьлед нашай агульнай барацьбы, нашага каханьня, нашай надзеі. І мы па-ранейшаму верым, што аднойчы тут зьявіцца допіс з галоўнай навіной — аб вызваленьні ўсіх палітычных вязьняў.

    І зараз мы хочам зьвярнуцца да наймацнейшых — да сваякоў палітвязьняў беларусаў і беларусак. Калі ласка, не маўчыце. Вазьміце лёсы сваіх блізкіх у свае рукі. Ніхто — ні палітыкі, ні дыпляматы — ня зробіць крок, пакуль вы іх да гэтага не падштурхнеце. Ваш голас — гэта сьвятло, здольнае прарваць цемру».

    Арганізатары праекту «Палітвязынка» адзначылі, што «бясконца ўдзячныя кожнаму і кожнай», хто быў зь імі.

    «Беражыце сябе. Не губляйце веру. Зь любоўю і бясконцай падзякай — Палітвязынка», — так завяршаецца зварот кампаніі да грамадзкасьці.

    Што такое «Палітвязынка»?

    Ініцыятыва «Палітвязынка» — мэдыйны праект, прысьвечаны палітзьняволеным беларускам, які стварыла журналістка Яўгенія Доўгая. Ужо некалькі гадоў «Палітвязынка» расказвае гісторыі палітзьняволеных жанчын. Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», па стане на 20 лістапада за кратамі перабывала 164 палітзьняволеныя жанчына, праваабаронцам было вядома пра 495 былых палітзьняволеных жанчын.

    У 2024 годзе на «Палітвязынцы» выйшла больш за 300 матэрыялаў пра палітзьняволеных жанчын, ініцыятыва дапамагла больш як 170 жанчынам і іх родным.

    У музэі Бэрлінскага муру «Палітвязынка» адкрыла выставу пра палітзьняволеных жанчын. У жніўні Яўгенія Доўгая разам з паплечніцай Настай Захарэвіч атрымалі з рук Сьвятланы Ціханоўскай узнагароду за руплівасьць і настойлівасьць у падтрымцы жанчын у няволі.

    «Палітвязынка» займалася адвакацыяй вызваленьня палітвязьняў. У рамках гэтай місіі прадстаўніцы ініцыятывы сустракаліся з прадстаўнікамі Дзярждэпартамэнту ЗША, уладаў Францыі, Нямеччыны, Ізраілю і Польшчы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці