• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Якія беларускія фільмы пакажуць на кінафэсце «Паўночнае ззянне»

    Кінафестываль «Паўночнае ззянне – 2025» пройдзе з 3 па 23 лістапада пад слоганам «Мы проста дзеці» ў гібрыдным фармаце: паказы адбудуцца ў Вільнюсе, Варшаве і Таліне, а таксама анлайн для гледачоў па ўсім свеце.

    праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»

    Сёлета на ўдзел у беларускім конкурсе пададзена 40 заявак, адабраны былі 9 фільмаў. Праграма ахоплівае жанры ад хорару і камедыі да асабістай дакументалістыкі і анімацыі.

    Беларускія фільмы ацэніць міжнароднае журы: кінаэкспертка Леэна Пасанен, рэжысёрка і сцэнарыстка Мара Тамковіч і яшчэ адна асоба, якую назавуць пазней.

    Усе фільмы анлайн-праграмы будуць даступныя бясплатна з 00:00 да 23:59 па мінскім часе. Вось што можна паглядзець у беларускім конкурсе.

    «Суд мёртвых», Андрэй Кашперскі

    Хорар з сатырай на беларускую рэчаіснасць. У краіне прымаюць закон, паводле якога можна судзіць нават памерлых, каб канфіскаваць іх маёмасць на карысць дзяржавы. Суддзя пачынае працэсы супраць мёртвых апанентаў рэжыму, але яны вяртаюцца з таго свету ў выглядзе прывідаў і прыходзяць да суддзі.

    Калі: 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvi­ja.

    «Свінгеры», Андрэй Кашперскі

    Псіхалагічная камедыя пра шасцярых людзей сярэдняга ўзросту, якія спрабуюць арганізаваць свінгер-вечарыну, але ўсё ідзе не па плане.

    Калі: 15, 21 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvi­ja

    «Лебядзіная песня Фёдара Озерава», Юрый Сямашка

    Фільм, які трапіў у конкурс аднаго з трох найбуйнейшых кінафорумаў Еўропы – Берлінскага кінафестывалю. Па сюжэце, 25-гадовы музыка шукае свой швэдар, які нібыта дорыць яму магічную здольнасць складаць песні. Драмедзі пра мастацтва, якое дапамагае не страціць сябе ў хаосе.

    Калі: 6 лістапада – Варшава, к/т Kinote­ka. 20 лістапада – Талін, білеты хутка з’явяцца ў продажы.

    «Баця»

    Дэбют былога акцёра РТБД. Шчырая гісторыя пра бацьку і сына, якіх злучае старая традыцыя – разам вудзіць рыбу. Фільм пра час, памяць і любоў.

    Калі: 11, 19 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvi­ja.

    «Незабудка», Станіслаў Савасцееў

    Гісторыя жанчыны з хваробай Альцгеймера, якая праз відэа і дзённікі спрабуе не страціць сябе. Фільм пра тое, як памяць і любоў трымаюць чалавека, нават калі свет вакол знікае.

    Калі: 11, 19, 23 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvi­ja.

    «Перадачка»

    Анімацыйная казка, навеяная рэальнымі гісторыямі палітвязняў. Перадачка ажывае і ідзе праз сцены турмы, каб даставіць вязню любоў і надзею.

    Калі: 13, 18, 23 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvi­ja.

    «Заўтра вы мяне тут не ўбачыце», Аляксандра Чабоцкая

    Анімацыя, створаная на аснове асабістых дзённікаў і галасавых паведамленняў рэжысёркі. Гісторыя пра самоту, пошук сябе і маленькія радасці жыцця ў эміграцыі.

    Калі: 13, 18 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59. 5 лістапада – Вільнюс, к/т Skalvi­ja.

    Kawalerka

    Рэжысёрскі дэбют яшчэ аднаго беларускага акцёра. Андрэй і Вольга жывуць разам 15 гадоў і разумеюць, што гаварыць ім больш няма пра што. Фільм пра маўчанне і пра тое, як эміграцыя змяняе адносіны.

    Калі: 15, 21 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59.

    «Механіка матэрыялаў»

    Драма пра сям’ю, разарваную вайной ва Украіне. Галоўная гераіня спрабуе зразумець, што такое праўда і дзе праходзіць мяжа паміж маўчаннем і супрацівам.

    Калі: 16, 20, 23 лістапада – анлайн з 00:00 да 23:59.

    Чытайце яшчэ:

    «ИИ врет всегда». Эксперт объясняет, почему ChatGPT придумывает факты и как с этим справляться

    Оказалось: теперь силовики могут в любой момент отключить лично вас от интернета и мобильной связи. Объясняем, что происходит

    Ініцыятыва INEXKULT: як беларуская культура знаходзіць дом у Еўропе

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці