• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракурор Віцебскай вобласці пастанавіў абмежаваць доступ да “недакладных звестак пра рэферэндум”

    Пракурор Віцебскай вобласці Ігар Украінец пастанавіў абмежаваць доступ да інтэрнэт-рэсурсаў zubr.media і xx2022.org. На яго меркаванне, гэтыя інфармацыйныя рэсурсы распаўсюджвалі інфармацыю, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.

    Паводле пракуратуры, на згаданых сайтах публікаваліся недакладныя звесткі пра лютаўскі рэферэндум па Канстытуцыі, а таксама незаконныя заклікі да грамадзян краіны псаваць бюлетэні падчас галасавання.

    У прыватнасці, на сайце xx2022.org пракуратура ўбачыла заклік да псавання бюлетэняў для галасавання. А на сайце zubr.media ў артыкуле «Лукашэнка хоча, каб беларусы не ўдзельнічалі ў рэферэндуме» былі заўважаныя “недакладныя звесткі пра запланаваны рэферэндум”.

    У сваёй пастанове Ігар Украінец указаў, што матэрыялы, выстаўленыя на сайтах, матывавалі грамадзян Рэспублікі Беларусь да супрацьпраўных паводзін, дыскрэдытавалі органы дзяржаўнай улады і ў цэлым Рэспубліку Беларусь, і пастанавіў доступ да сайтаў xx2022.org і zubr.media абмежаваць на шэсць месяцаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці