• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рагачоўскі прапагандыст паўгода не можа ўладкавацца на працу

    У рагачоўскую газету Андрэя Шышкіна не бяруць, заўважыў «Флагшток».

    Рагачоўскі прапагандыст Андрэй Шышыкін паўгода не можа ўладкавацца на працу

    «Сёння роўна 6 месяцаў, як я беспрацоўны. На вялікі жаль, усе мае шматлікія спробы працаўладкавацца ў Рагачове пакуль не прынеслі выніку», — канстатаваў экс-сенатар, былы галоўны рэдактар газеты «Свабоднае слова» Рагачоўскага райвыканкама Андрэй Шышкін у сваім тэлеграм-канале.

    У каментарыях да паста ён адказаў былому калегу Віктару Ільюшчанку, што ў мясцовую газету яго таксама не бяруць — пры тым, што там ёсць вольныя працоўныя месцы.

    «Нам бегать за тобой с подносиком?» В Рогачевском райисполкоме прокомментировали ситуацию с безработным пропагандистом

    52-гадовы Шышкін быў галоўным рэдактарам рагачоўскай раённай газеты, членам райвыканкама, старшынёй раённай арганізацыі «Белай Русі», членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу 7‑га склікання, дэпутатам «Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі».

    Яго апошняе месца працы — газета «Мазырскі нафтаперапрацоўшчык». У лістападзе 2024 года мужчына сышоў адтуль праз «сямейныя абставіны».

    У родным Рагачове ён паспрабаваў зарэгістравацца ў якасці беспрацоўнага, але сутыкнуўся з бюракратыяй і раскрытыкаваў дзяржсістэму, піша «Флагшток».

    У райвыканкаме затым выказалі сваю пазіцыю, заявіўшы, што прапаноўвалі прапагандысту «прадстаўнічую працу», але той адмовіўся.

    Шышкін стаў вядомы ў 2019 годзе тым, што выказваў нянавісць да беларусаў, распаўсюджваў абразы і заклікі да забойства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці