• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прапагандыстку Святлану Бурцаву асудзілі ў Эстоніі на 6 гадоў турмы за дзяржздраду

    Эстонскі суд прызнаў супарцоўніцу медыягрупы «Расія сёння» вінаватай у дзяржаўнай здрадзе, парушэнні санкцыяў і асудзіў яе на 6 гадоў зняволення, паведамляе DELFI.

    Святлана Бурцава

    Святлана Бурцава ў судзе. ФОТА: Johannes Idasaar | Delfi Mee­dia

    Прапагандыстка знаходзілася пад вартай з 1 сакавіка 2024 года.

    Святлана Бурцава атрымала грамадзянства Эстоніі ў 1994 годзе шляхам натуралізацыі. У 2017‑м яна прыйшла ў расійскую медыягрупу «Расія сёння». 

    «Нават пасля санкцый супраць Расіі, уведзеных Саветам Еўразвяза, Бурцава працягвала працаваць на карысць уладальніка і рэальнага бенефіцыяра МІА «Расія сёння» Дзмітрыя Кісялёва», — падкрэслівала раней дзяржпракурорка Энэлі Лаўрытс.

    Раней пракурорка запатрабавала восем месяцаў турмы за парушэнне міжнародных санкцыяў і 6 гадоў зняволення за дзяржаўную здраду – гэта мінімальнае пакаранне за такое злачынства паводле Пенітэнцыярнага кодэкса.

    Як лічыць следства, Бурцава цягам некалькіх гадоў супрацоўнічала з расійскай медыягрупай «Расія сёння». Апрача таго, яна рабіла тэксты для выданняў Balt­news і Sput­nik Эстонія, чым «забяспечвала суб’екту санкцыяў доступ да эканамічных рэсурсаў, што забаронена рэгламентам Савета ЕЗ ад 17 сакавіка 2024 года». 

    Па версіі следства, Святлана Бурцава таксама падтрымлівала кантакты з афіцэрам запасу ФСБ і кіраўніком прыватнай разведвальнай кампаніі R‑Techno Раманам Рамачовым. У выніку гэтага супрацоўніцтва з’явілася кніга «Гібрыдная вайна за мір», прызнаная эстонскім судом прапагандысцкай і скіраванай на падрыў даверу да мясцовых уладаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці