• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прапагандысты пахваліліся статыстыкай праглядаў на Videobel.by

    «Усё прайшло па плане», — расказала гендырэктарка БелТА Ірына Акуловіч пра першы дзень працы дзяржаўнага відэахосцінга Videobel.by.

    Ірына Акуловіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай запуску Videobel.by

    За першыя суткі колькасць праглядаў на Videobel.by беларускім «аналаге YouTube» перавысіла 160 тысяч, паводле Ірыны Акуловіч, паведамляе БелТА.

    «Гэта да раніцы, амаль за суткі. У геаграфіі — 90 краін. Зразумелая справа, Беларусь, далей Расія, трэцяе месца — Польшча, чацвёртае — Германія, потым Літва, шостая — Украіна, сёмае — ЗША, Грузія, Латвія».

    Па яе словах, партал атрымаў «7 старонак са зваротнай сувяззю».

    «У асноўным ад нашых калег і блогераў з пытаннямі, калі мы ўжо зможам таксама сюды патрапіць? Было некалькі сур’ёзных размоваў з расейскімі калегамі, якія ў тым ліку пыталіся: а нас калі возьмеце?»

    Гендырэктарка БелТА адзначыла, што, нягледзячы на запыты, ў бліжэйшы час платформа будзе працаваць з кантэнтам беларускіх рэспубліканскіх СМІ.

    Навошта ў Беларусі запускаюць свой клон YouTube і колькі гэта будзе каштаваць: «Кіберпартызаны» раскрылі ўнутраныя дакументы праекта

    Дзяржаўны відэахостынг Videobel.by запусціўся ў Беларусі 12 верасня 2024 года. На партале будуць весці прамыя трансляцыі і анлайн-вяшчанне беларускіх дзяржаўных тэлеканалаў.

    Цяпер там даступныя відэазапісы агенцтва БелТА, каналаў «Беларусь 1», АНТ, СТВ, РТР-Беларусь, СБ ТБ і канал «Мір», заснаваны дзяржавамі — членамі СНД. На сэрвісе публікуюць падборку з пяці «самых важных» навін дня. Амаль палова ролікаў прысвечаны дзейнасці Лукашэнка.

    Дадаваць уласныя відэазапісы звычайным карыстальнікам нельга, рэакцый і каментароў на платформе няма. Дадзеныя па колькасці праглядаў відэа зараз таксама недаступныя.

    Як у Расіі запавольваюць YouTube і ці можа гэта адбыцца ў Беларусі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці