• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Права на справядлівы разгляд было парушана». Аляксей Шота — аб прызнанні Telegram-канала Hrodna.life экстрэмісцкім

    Рашэнне суда вынеслі 9 ліпеня пасля перапынка ў судовым паседжанні. Суддзя Вольга Шуманская прызнала канал Hrodna.life экстрэмісцкім.

     "Права на справядлівы разгляд было парушана". Аляксей Шота - аб прызнанні Telegram-канала Hrodna.life экстрэмісцкім

    Галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота не пагаджаецца з прысудам: «Лічу, што маё права на справядлівы разгляд справы было парушана. Суд, згода з арт.160 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу (ГПК), павінен быў прыпыніць пасяджэнне да моманту, калі будзе разгледжана мая скарга на заключэнне экспертнай камісіі. Раней падаць скаргу я не мог у прынцыпе — толькі за дзень да суду я азнаёміўся з матэрыяламі справы», — кажа Аляксей Шота пра сваё хадайніцтва, якое суддзя не задаволіла.

    «Каментарыі, у якіх суд угледзеў праявы экстрэмізму, былі апублікаваныя не адміністрацыяй канала, а чытачамі. Гэта іх меркаванні, за якія мы не павінны адказваць. Больш за тое, каментарыі размяшчаліся ў асобным чаце, у якога асобны адрас і ідэнтыфікацыйны нумар. Каментарыі яшчэ да пачатку суда былі адключаныя, чат быў выдалены».

    Рашэнне абскарджваць экспертызу Аляксей тлумачыць шэрагам няпэўных і незразумелых фармулёвак экспертнага заключэння:

    «Па сутнасці, эксперт не адказаў на самае істотнае пытанне: „Ці ёсць у прадстаўленых матэрыялах прыкметы праяваў экстрэмізму, у чым яны праяўляюцца?“ То бок, у заключэнні эксперта няма высновы аб тым, што ў інфармацыйнай прадукцыі ёсць заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганда такой дзейнасці. Больш за тое, у адзіным пытанні, на якое эксперт здолеў адказаць, ён выйшаў за межы сваіх кампетэнцый. Аднак гэта не перашкодзіла суду задаволіць патрабаванне пракуратуры».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці