• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праваабаронца Леанід Свецік: Сёлета ўзмацніўся ціск на журналістаў і блогераў

    У Віцебску выйшаў шосты выпуск выдання “Шэрая кніга. Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў Віцебскім рэгіёне”. Гэта маніторынг парушэнняў грамадзянскіх, палітычных, сацыяльных, эканамічных і культурных правоў чалавека, а таксама звесткі пра судовыя працэсы, дзейнасць грамадзянскіх ініцыятываў, акцыі грамадскіх актывістаў і працу праваабаронцаў, якія дапамагаюць пацярпелым.

    Праваабаронца, сябар ГА “БАЖ” Леанід Свецік вымушаны канстатаваць, што значная частка матэрыялаў “Шэрай кнігі” прысвечаная пераследу журналістаў і ціску на блогераў:

    — Гэтая тэндэнцыя стала заўважнай некалькі гадоў таму, але ў апошні час пераслед з боку ўладаў з мэтай абмежаваць распаўсюд незалежнай інфармацыі яшчэ больш узмацніўся. Калі раней самай уразлівай групай былі грамадскія актывісты, то цяпер відавочна, што “вайна” абвешчана ўсім, хто нясе праўду ў самыя шырокія колы беларускага грамадства. Пад судовы пераслед трапілі прынамсі шэсць чалавек з Віцебшчыны — аштрафаваныя за супрацоўніцтва з тэлеканалам “Белсат”, некаторыя з іх па некалькі разоў.

    Літаральна ў апошнія месяцы стала відавочна, што пад прэсінг трапілі найбольш актыўныя блогеры: Сяргей Сікора з Віцебска, Зміцер Казлоў з Оршы, Алесь Круткін з Полацка.

    “Шэрая кніга-2019” ахоплівае перыяд ад верасня 2018-га да жніўня 2019-га гадоў. Зборнік выходзіць раз на год, і праваабаронцы  ўжо збіраюць матэрыялы для наступнага выпуску. Выданне не траціць сваёй актуальнасці з першага выпуску ў 2012‑м годзе, бо сітуацыя з правамі чалавека не паляпшаецца.

    У тым ліку не спыняецца ціск на незалежных журналістаў: 12 снежня ў Віцебску будуць судзіць Алену Шабуню і Змітра Лупача, якіх вінавацяць паводле артыкула 22.9 КаАП за сюжэт тэлеканале “Белсат” пра адмову вяскоўцаў удзельнічаць у мінулых парламенцкіх выбарах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці