Праз восем месяцаў Вярхоўны суд адмовіў журналістцы ў пераглядзе справы (+дакумент)
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Глыбоцкая журналістка Таццяна Смоткіна атрымала адказ на наглядную скаргу ў Вярхоўны суд па справе, па якой яшчэ ў ліпені мінулага года была аштрафаваная на 4,5 мільёны рублёў.
Намеснік старшыні Вярхоўнага суда Руслан Аніскевіч у афіцыйным адказе паведаміў журналістцы, што яе скарга была разгледжана, але суд не знайшоў падставаў для адмены рашэння, вынесенага летась у Глыбокім. Цяпер Таццяна Смоткіна рыхтуе зварот у Камітэт па правах чалавека ААН.
Нагадаем, што Таццяна Смоткіна, як і 12 іншых беларускіх журналістаў, была летась прызнаная вінаватай у нібыта незаконным вырабе прадукцыі СМІ за працу без акрэдытацыі на замежнае выданне.
У 2015 годзе беларускія суды вынеслі ажно 28 падобных пастановаў па артыкуле 22.9 КаАП, у 2016‑м – ужо 7.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў