• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэс-клуб Польшча англамоўную версію кнігі «Партызаны. Журналісты як мішэнь Лукашэнкі» плануе выдаць і распаўсюджваць у Заходняй Еўропе

    Прэс-клуб Польшча прэзентаваў англамоўную версію кнігі «Партызаны. Журналісты як мішэнь Лукашэнкі». Гэта зборнік з 20 гісторый пра беларускіх журналістаў.

    Прэс-клуб Польшча прэзентаваў англамоўную версію кнігі «Партызаны. Журналісты як мішэнь Лукашэнкі». Гэта зборнік з 20 гісторый пра беларускіх журналістаў, якія аддана і мужна працуюць для сваёй аўдыторыі, нягледзячы на шматлікія рэпрэсіі менавіта супраць медыя і супрацоўнікаў медыясферы.

    Прэс-клуб Польшча плануе знайсці выдаўца ў Еўропе, што дазволіць выдаць кнігу большым накладам і распавесці пра Беларусь, беларускія медыя, беларускіх журналістаў больш шырокаму колу людзей.

    «Тут, у Польшчы, гэтыя гісторыі вядомыя, але чым далей на Захад, тым людзі ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі менш», – гаворыць Арлета Бойке (Arleta Bojke), адна з рэдактараў кнігі.

    Выданне англамоўнай версіі кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы пасольстваў Велікабрытаніі і Канады ў Польшчы. Падчас прэзентаццыі словы падтрымкі беларускім журналістам выказалі дарадца па пытаннях палітыкі і грамадскіх адносінах амбасады Канады ў Польшчы Джанет Саўтнер і амбасадар Велікабрытаніі ў Польшчы Анна Клунс.

    Кніга па-польску «Par­tyzan­ci. Dzi­en­nikarze na celown­iku Łukaszen­ki» была прадстаўлена 9 жніўня 2021 года, яна была напісаная ў партнёрстве з Прэс-клубам Pol­s­ka, Прэс-клубам Беларусь, пад патранатам Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў.

    Кніга — зборнік рэпартажаў пра беларускіх журналістаў. Яе напісалі разам 30 польскіх журналістаў, якія хацелі выказаць сваю салідарнасць з рэпрэсаванымі калегамі. Кніга напісана бясплатна, а сродкі ад яе продажу накіроўваюцца на дапамогу журналістам-палітвязням. Набыць кнігу можна тут.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці