Прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну хочуць дэпартаваць з Беларусі
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Прэс-сакратара АГП Ганну Красуліну хочуць дэпартаваць з Беларусі. У партыі кажуць, што гэтыя намеры ўладаў палітычна матываваныя.
Ганна Красуліна працуе прэс-сакратаром Аб’яднанай грамадзянскай партыі. З’яўляецца грамадзянкаю Расіі. У Беларусі афіцыйна стала жыве ад 2002 года.
Паводле слоў Красулінай, прычыны дэпартацыі выглядаюць палітычна матываванымі.
14 лістапада аб 11 гадзіне ў Офісе АГП адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды гэтага інцыдэнту, дзе будуць агучаныя падрабязнасці справы.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў