• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі ПЭН абвясціў кароткі спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год

    Сёлета з поўнага спіса арганизатары адабралі фіналістаў, чые працы найбольш моцна адгукаюцца на сённяшнія выклікі і балючыя пытанні. У кароткі спіс увайшлі творы, што не толькі фіксуюць наш досвед, але і надаюць яму мастацкую і этычную вагу.

    Беларускі ПЭН абвясціў кароткі спіс намінантаў на прэмію імя Алеся Адамовіча за 2024 год

    Кароткі спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2024 год: 

    • «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» – Вольга Вялічка (выдавецтва «Guten­berg Pub­lish­er»);
    • «Фэмінізацыя беларускай мовы: Сацыялінгвістычнае дасьледаваньне» – Уладзіслаў Гарбацкі (выдавецтва «Skary­na Press»);
    • «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» – Таццяна Заміроўская (выдавецтва «Мяне няма»);
    • «Цела таксама архіў» – Наста Манцэвіч, Алок Вайд-Мэнан (выдавецтва «Пфляўмбаўм»)
    • Сайт праваабарончага цэнтра «Вясна» – праваабарончы цэнтр «Вясна»;
    • «Нічога нястрашнага» – Сяргей Прылуцкі (выдавецтва «hochroth min­sk»);
    • «Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции» – Таццяна Шчытцова (выдавецтва «Логвінаў»).

    Сёлета статутам прэміі былі афіцыйна пералічаныя формы, што могуць браць удзел у конкурсе. Прэмія ўручаецца не толькі за кнігі, але і за іншыя фарматы творчага выказвання: публіцыстыку, падкасты, дакументальнае кіно, відэапраекты. Мэта застаецца нязменнай – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і адзначэнне найлепшых твораў, прысвечаных актуальным праблемам сучаснасці.

    На працягу амаль трыццаці гадоў прэмія імя Алеся Адамовіча адзначае творы, што робяцца важным голасам часу. Прэмія была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам і масмедыя ў студзені 1995 года ў памяць пра пісьменніка, інтэлектуала і аднаго з пачынальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча. Першае журы ўзначаліў Васіль Быкаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці