• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прэзідэнткай Еўрапейскай федэрацыі журналістаў пераабраная Мая Север

    4 чэрвеня з’езд Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) пераабраў Маю Север прэзідэнткай арганізацыі на наступныя 3 гады. Выбраны таксама новы склад кіраўнічага камітэта.

    harecki-sever

    Намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі з новай прэзідэнткай ЕФЖ Маяй Север на з’ездзе ў Будапешце. Фота: БАЖ

    2–3 чэрвеня Беларуская асацыяцыя журналістаў прымае ўдзел у чарговым гадавым кангрэсе ЕФЖ. «Беларускае пытанне» падымалася адразу ў чатырох дакументах, прынятых кангрэсам ЕФЖ.

    Кангрэс ЕФЖ выбраў новы склад кіруўнічага камітэта. Фота: БАЖ

    Пра неабходнасць падтрымкі беларускіх калег гаворыцца ў заяве, ініцыяванай журналісцкімі саюзамі SNJ-CGT (Францыя), AJK (Косава) і DJ (Данія), у заяве аб падтрымцы незалежных медыя ад Журналісцкага аб’яднання з Польшчы, а таксама ў заяве ад Польскай асацыяцыі журналістаў.

    Ацэнка сітуацыі, у якіх апынуліся незалежныя беларускія медыі, патрабаванне вызваліць зняволеных журналістаў з‑за кратаў, а таксама заклік да ўсебаковай падтрымкі прадстаўнікоў незалежнага медыясектара ўтрымліваецца ў заяве ЕФЖ, падрыхтаванай БАЖ.

    Удзельнікі з’езда ЕФЖ 3 чэрвеня зладзілі акцыю салідарнасці з прадстаўнікамі і прадстаўніцамі медыя ў беларускіх турмах.

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў з’яўляецца блізкім партнёрам БАЖ у справе адстойвання правоў журналістаў і медыя. З мінулага з’езда прайшоў год, за гэты час прэзідэнтка ЕФЖ Мая Север прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова», а прадстаўнікі і прадстаўніцы БАЖ былі спецыяльнымі гасцямі журналісцкага фестывалю VOICES.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці