• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пры Мінаблвыканкаме створаць камісію для «ацэнкі сімволікі і інфармацыйнай прадукцыі на прадмет экстрэмізму»

    Абласную камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці або адсутнасці ў іх прыкмет праяўлення экстрэмізму створаць пры Мінаблвыканкаме.

    Адпаведнае рашэнне Мінаблвыканкама апублікаванае сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелТА.

    Паведамляецца, што персанальны склад вызначаецца рашэннем аблвыканкама і ўключае старшыню, яго намесніка, сакратара і членаў камісіі. У камісіі і могуць быць прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, спецыялісты ў галіне сацыялогіі, філасофіі, філалогіі, псіхалогіі і ў іншых сферах дзейнасці.

    «Асноўныя задачы камісіі — аналіз і кампетэнтная ацэнка сімволікі і атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі, прадстаўленых у абласную камісію, на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у іх прыкмет праяўлення экстрэмізму; узаемадзеянне з дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць супрацьдзеянне экстрэмізму, пры рэалізацыі імі мер па прадухіленні праяўлення экстрэмізму ў сімволіцы і атрыбутыцы, інфармацыйнай прадукцыі і іх выяўленні», — сказана ў палажэнні.

    Таксама адзначаецца, што камісія не з’яўляецца судова-экспертнай арганізацыяй і яе члены могуць самастойна праводзіць экспертызу на падставе пастановы дзяржоргана (або службовай асобы), вынесенай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, з афармленнем адпаведнага заключэння эксперта.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці