• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прымусовую падпіску сярод настаўнікаў афіцыйна прызналі. Што важнага сказаў галоўны рэдактар «СБ»

    Афіцыйныя асобы ўпершыню заявілі, што існуе прымусовая падпіска. Яўгенія Пастарнак ацэньвае выказваньні дзеючага і былога рэдактараў «СБ» пра карысьць дзяржаўнай прэсы для настаўнікаў.

    http://baj.media/wp-content/uploads/2023/08/d18741ca-669f-4a20-bb87-0d09d5bd5950_cx0_cy6_cw0_w1023_r1_s.jpg

    Галоўны рэдактар газэты «СБ. Беларсь сёньня» Дзьмітры Жук лічыць, што «людзям, нанятым на працу дзяржавай, карысна чытаць дзяржаўную прэсу». Так ён адказаў на адкрыты ліст пісьменьніцы Яўгеніі Пастарнак. Яна зьвяралася да новага рэдактара «СБ» з просьбай скасаваць прымусовую падпіску на сваю газэту.

    Як распавяла Свабодзе Яўгенія Пастарнак, гэта першая публічная рэакцыя на ейны адкрыты ліст.

    «Галоўны рэдактар сам прызнаўся, сказаў у слых на цэнтральным тэлеканале, што ён падтрымлівае і апраўдвае прымусовую падпіску. Цяпер яна ў нас афіцыйна існуе. Гэта цудоўна», — сказала Яўгенія.

    Па яе словах, праблема прымусовай падпіскі заключалася акурат у тым, што афіцыйна яе ніхто не пацьвярджаў.

    «Былі згадкі, у 2011–2012 гадах. На ўзроўні ўпраўленьня адукацыі былі людзі, якія казалі: „А што тут такога? Гэта важна, мы лічым, што гэта правільна“. Але каб публічна рэдактар газэты сказаў, што ён ухваляе і падтрымлівае, па-мойму, гэта першы выпадак».

    Словы Паўла Якубовіча пра тое, што настаўнікі атрымліваюць грошы на падпіску, Яўгенія Пастарнак назвала няпраўдай. Настаўнікі атрымліваюць грошы толькі на мэтадычныя дапаможнікі і вучэбную літаратуру.

    «Толькі калі ён лічыць, што „СБ“ — гэта мэтадычны дапаможнікі ці вучэбная літаратура…»

    Яўгенія Пастарнак дамагаецца адмены прымусовай падпіскі ўжо некалькі год. Яна называе падпіску лякмусавай паперкай усіх праблемаў адукацыі. І хоць афіцыйна пра гэта нідзе не напісана, настаўнікі не заяўляюць пра парушэньне сваіх правоў і працягваюць выпісваць газэты за ўласныя грошы.

    «Усе баяцца. Можна ж не падпісвацца і за гэта нічога ня будзе. Але большасьць настаўнікаў запалоханыя настолькі, што яна баяцца адмовіцца. Праблема ў гэтым асноўная», — сказала Яўгенія Пастарнак.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці