• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Прыназоўнікі” супраць “Іскандэраў” ад Вінцука Вячоркі

    Трохсотстаронкавую кнігу пад назвай “Не смяшыце мае прыназоўнікі” прадставіў у Цэнтры гарадскога жыцця ў Гродне мовазнаўца і палітык, сябра ГА “БАЖ” Вінцук Вячорка.

    “Чаму мая кніга мае назву “Не смяшыце мае прыназоўнікі”? Бо яна гучыць як выклік расейскаму выразу “Не смешите мои «Искандеры»”, — адразу на пачатку сустрэчы патлумачыў Вінцук Вячорка.

    Гэта ўжо другая кніга пра беларускую мову і складзена яна з тых нарысаў, што гучалі на “Радыё Свабода” пачынаючы з 2014 года (першая кніга выбраных тэкстаў з гэтай серыі “Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам” выйшла ў “Бібліятэцы Свабоды” ў 2016 годзе).

    Кніга складаецца з сямі частак: “Беларуская дзяржава”, “Беларуская годнасць”, “Беларускае імя”, “Беларускае слова”, “Беларускі тэрмін”, “Беларуская экспрэсія” і “Беларуская нагода”. Кожная гэтая частка складаецца з артыкулаў, прысвечаных гэтым тэрмінам.

    “Жанр кнігі хутчэй эсээстычны, ні ў якім разе не навуковы. І падручнікам я б яе таксама не назваў, каб не адпалохваць магчымых чытачоў”, — кажа Вінцук Вячорка.

    На пытанне пра тое, каго аўтар бачыць сваім чытачом, Вячорка кажа, што арыентаваўся на ўсіх адукаваных людзей.

    — Зусім не абавязкова на філолагаў, лінгвістаў. Проста на адукаваных і неабыякавых да нашай культуры, гісторыі і да нашай ідэнтычнасці людзей, — падкрэслівае аўтар “Прыназоўнікаў”. — Я імкнуўся ставіць калі-нікалі парадаксальныя пытанні пра беларускую мову і вельмі рашуча выводзіць яе ва ўсясветны кантэкст. Вельмі часта мы мыслім катэгорыямі супастаўлення беларускай мовы і расійскай, радзей — беларускай і польскай. Але, па праўдзе,  лёс нашай мовы, яе праблемы часта бываюць падобнымі да тых, якія перажывалі іншыя мовы Еўропы і свету. Напрыклад, каталонская мова. Сярод тэкстаў у гэтай кнізе ёсць некалькі сацыя-лінгвістычных, прысвечаных перапісам, нашай моўнай свядомасці, таму, як іншыя народы ў праблемнай моўнай сітуацыі спрабуюць ратаваць сваю моўную будучыню. Уся першая частка кнігі прысвечана переаадоленню пэўных нашых комплексаў “ Не мы адны такія — і ўсё ў нас будзе добра”. 

    Таксама Вінцук Вячорка ў кнізе надаў увагу беларускім тапонімам і антрапонімам.

    — У кнізе я сканцэнтраваўся на мове зямлі, на геаграфічных назвах. Падштурхнула мяне да публікацыі вельмі рашучая змена, якая адбылася ў нашых паўднёвых суседзяў. Украінцы, трэба аддаць ім належнае, дэсаветызавалі дзясяткі населеных пунктаў. Гэта было вельмі няпроста: дзе можна было вярнуць старажытны тапонім — яго вярталі, а цяжэй, калі само паселішча новае ці адносна новае, альбо ўзнікла ў імперскі час. Нам у пэўным сэнсе лягчэй. У нас большасць назваў паселішчаў лёгка паддаюцца рэканструкцыі. Светлагорск — гэта Шацілавічы, альбо Шацілкі, Акцябрскі — гэта Рудабелка, якая не мае нічога супольнага з рудымі белкамі, якія па-беларуску “вавёркі”. А звязаная яна з адбельваннем балотнай жалезнай руды, якую ўмелі здабываць нашыя продкі. Бальшавікі былі агрэсіўныя ў сваім памкненні сцерці з геаграфічных мапаў карэнную памяць усіх народаў, якія трапілі пад іх уладу. Але рана ці поздна мы вернем свае прыгожыя старыя назвы.

    На сустрэчу з Вінцуком Вячоркам завіталі гродзенцы рознага ўзросту, дыскусія па моўных і палітычных пытаннях зацягнулася больш за гадзіну. А пасля сустрэчы ўсе прысутныя атрымалі кнігі з аўтографам аўтара.   

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці