Прызначана новая прэс-сакратарка МУС
Новым начальнікам упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў — прэс-сакратаром Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызначаная Вольга Чамаданава.
Чамаданава — ураджэнка Мінскага раёна. Замужам, выхоўвае дваіх дзяцей. Больш за 12 гадоў узначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх УУС Мінскага райвыканкама.
Лаўрэат прэміі прэзідэнта Беларусі «За духоўнае адраджэнне» ў 2013 годзе і спецыяльнай прэміі Мінскага аблвыканкама «Чалавек года Міншчыны».
Папярэдні прэс-сакратар Георгій Яўчар пакінуў пасаду ў канцы лістапада гэтага года. Выказвалася меркаванне, што ён быў звольнены за інцыдэнт з выбачэннямі перад скульптурай гарадавога каля будынка МУС.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў