Прызнаны «экстрэмісцкім» паблік краязнаўчага выдання «ВОЛАТ»
6 лютага 2025 года суд Дубровенскага раёна прызнаў «экстрэмісцкім» VK-паблік гісторыка-краязнаўчага выдання «ВОЛАТ».

Фота: https://vk.com/volatvydannie
Гісторыка-краязнаўчае выданне «ВОЛАТ» было заснавана даследчыкамі ў Вялейцы ў 2004 годзе. За гэты час было выдадзена 33 нумары. З 2010 выдавалася нейкі час два выданні — «ВОЛАТ Вялейка» і «ВОЛАТ Менск», у ранейшых планах выдання было стварэнне рэдакцый у некаторых іншых гарадах.
Але планы наўрад ці ўжо здзейсняцца.
Ад часу заснавання рэдакцыя «ВОЛАТа» займаецца рознымі краязнаўчымі, гістарычнымі, культуралагічнымі мерапрыемствамі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў