• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пытанні беларускіх журналістаў прагучаць адразу ў чатырох заявах з’езда Еўрапейскай федэрацыі журналістаў

    2–3 чэрвеня Беларуская асацыяцыя журналістаў прымае ўдзел у чарговым гадавым кангрэсе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў. Пытанні беларускіх журналістаў прагучаць адразу ў чатырох дакументах з’езда.

    з’езд ЕФЖ

    З’езд ЕФЖ у 2024 годзе. Фота: БАЖ

    Так неабходнасць падтрымкі беларускіх калег згадваецца ў заяве, прапанаванай журналісцкімі саюзамі SNJ-CGT (Францыя), AJK (Косава) і DJ (Данія), у заяве аб падтрымцы незалежных медыя ад Журналісцкага аб’яднання з Польшчы, а таксама ў заяве ад Польскай асацыяцыі журналістаў.

    Безумоўна, галоўнае апісанне сітуацыі і патрабаванне вызвалення журналістаў з‑за кратаў, а таксама заклік да ўсебаковай падтрымкі прадстаўнікоў незалежнага медыясектара прагучыць у заяве ЕФЖ, падрыхтаванай БАЖ.

    Еўрапейская федэрацыя журналістаў з’яўляецца блізкім партнёрам БАЖ у справе адстойвання правоў журналістаў і медыя. За прайшоўшы з мінулага з’езду год, прэзідэнтка ЕФЖ Мая Север прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу «Вольнае слова», а прадстаўнікі і прадстаўніцы БАЖ былі спецыяльнымі гасцямі журналісцкага фестывалю VOICES.

    А год таму, на з’ездзе Еўрапейскай федэрацыі журналістаў, прадстаўнікі і прадстаўніцы журналісцкіх саюзаў прынялі ўдзел у акцыі салідарнасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці