• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рада па медыяэтыцы разгледзела скаргу на выкарыстанне тэрміна «нелегальныя мігранты»

    Заява Рады па медыяэтыцы ад 7 ліпеня 2025 года адносна выкарыстання тэрміна «нелегальныя мігранты» ў артыкулах «Нашай Нівы». Спампаваць PDF

    Рада па медыяэтыцы ў складзе Надзеі Белахвосцік, Валера Карбалевіча, Ганны Соўсь, Зоі Хруцкай, Ірыны Новік, Лолы Бурыевай разгледзела зварот Марыны Касінеравай адносна артыкулаў “Самы папулярны тыкток-блогер у свеце, які высмейвае бязглуздыя лайфхакі, выдвараны з ЗША як нелегал” і “Нелегалы? «Наша Ніва» папала пад крытыку левых актывістаў за выкарыстанне выразу «нелегальныя мігранты», апублікаваных “Нашай Нівай” 11 і 12 мая 2025 года. Спадарыня Касінерава лічыць, што выкарыстанне выразаў “нелегальныя мігранты” з’яўляецца мовай варожасці.

    Рэдакцыя «Нашай Нівы» не з’яўляецца ўдзельнікам Медыяасамлеі, паколькі не далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і да Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.

    Аднак 16 чэрвеня 2025 года адбылося пасяджэнне Рады па медыяэтыцы, на якім было прынята рашэнне, што пытанне, узнятае ў звароце адносна выкарыстання тэрміна «нелегальныя мігранты» ў публікацыях «Нашай Нівы», мае сур’ёзнае значэнне для медыйнай супольнасці.  У адпаведнасці з абзацам 3 пункта 13 Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара, зварот быў разгледжаны Радай.

    У выніку разгляду і абмеркавання Рада

    УСТАНАВІЛА:

    Адпаведна з Кодэксам прафесійнай этыкі беларускіх журналістаў мова варожасці недапушчальная ў публікацыях беларускіх журналістаў. (Раздзел 1)

    1. Большая частка сябраў Рады прыйшла да высновы, што выраз “нелегальныя мігранты” мае прыкметы мовы варожасці. Рада падкрэслівае, што ў беларускай медыяпрасторы пакуль няма адзінадушнага стаўлення да гэтага тэрміна. Аднак, на думку Рады, медыя ў сваёй працы варта ўлічваць рэкамендацыі міжнародных структур. ААН і яе агенцтвы, найперш Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ ААН), Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) і Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ), на працягу многіх гадоў заклікаюць пазбягаць тэрміна «нелегальныя мігранты».
    2. Рэкамендацыі, як пісаць пра мігрантаў, распрацоўвалі і беларускія аўтары “Медыярэшэбніка” ў раздзеле “Как писать о мигрантах”. Створаны інструмент, з дапамогай якога можна праверыць тэкст публікацыі, якая рыхтуецца да выхаду, на наяўнасць некарэктнай лексікі. Праваабаронцы падрыхтавалі свае рэкамендацыі для медыя.
    3. Улічваючы, што за апошнія пяць гадоў тысячы беларусаў апынуліся ў вымушанай эміграцыі, праблема выпрацоўкі медыякарэктнай лексікі становіцца надзвычай адчувальнай і важнай для медыйнай супольнасці.

    З улікам выкладзенага, Рада

    ВЫРАШЫЛА

     рэкамендаваць беларускім медыя:

    • Адказна і ўважліва ставіцца да выкарыстання фраз, якія могуць быць успрынятыя як дыскрымінацыйныя.
    • Калі тэрмін «нелегальныя мігранты» выкарыстоўвае суразмоўца журналіста, варта дадаваць кантэкст, які апісвае сітуацыю.
    • Самім жа журналістам варта пазбягаць гэтага тэрміна ў сваіх матэрыялах.

    Рашэнне прынята:

    • за — 5 галасоў,
    • супраць — 1 голас.

    Старшыня Рады                                                                         Надзея Белахвосцік

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці