Пачалося вылучэнне кандыдатаў і кандыдатак у сябры Рады па медыяэтыцы
Любая асоба можа вылучыць сваю кандыдатуру для ўдзелу ў выбарах сябраў Рады па медыяэтыцы. Таксама вылучаць кандыдатуры могуць арганізацыі-удзельніцы Медыяасамблеі.

Фота pexels.com
9 красавіка пачынаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў у сябры Рады па медыя этыцы. Рада па медыяэтыцы складаецца з 7 сябраў, абраных на пасяджэнні Медыяасамблеі з ліку асоб, якія валодаюць:
- высокімі маральнымі якасцямі,
- прызнанай у медыясупольнасці прафесійнай кампетэнцыяй.
Сябры Рады па медыяэтыцы абіраюцца і дзейнічаюць у асабістай якасці. Прыналежнасць да ўдзельнікаў Медыяасамблеі не з’яўляецца ўмовай для абрання сябрам Рады па медыяэтыцы. Сябра Рады па медыяэтыцы з моманту яго абрання павінен прытрымлівацца прынцыпаў, выкладзеных у Дэкларацыі сябра Рады па медыяэтыцы.
Вылучэнне кандыдатаў удзельнікамі Медыяасамблеі
Кожны ўдзельнік Медыяасамблеі мае права намінаваць аднаго ці некалькіх кандыдатаў, якія адпавядаюць патрабаванням, вызначаным гэтым Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы. Намінаваная асоба лічыцца зарэгістраванай у Рэестры кандыдатаў з моманту атрымання Сакратарыятам дакументаў ад удзельніка Медыяасамблеі
Самавылучэнне кандыдатаў
Кожная асоба, якая адпавядае патрабаванням, вызначаным гэтым Пагадненнем для сябраў Рады па медыяэтыцы, можа самастойна вылучыць сваю кандыдатуру. Асоба лічыцца зарэгістраванай у Рэестры кандыдатаў з моманту атрымання ад яе Сакратарыятам наступных дакументаў:
- кароткія біяграфічныя звесткі самавылучанай асобы,
- рэкамендацыйны ліст, які пацвярджае кваліфікацыю і рэпутацыю асобы.
Рэгістрацыя кандыдатаў ажыццяўляецца шляхам вылучэння і шляхам самавылучэння праз ФОРМУ.
27 красавіка 2025 года сканчаецца этап рэгістрацыі кандыдатаў у сябры Рады па медыя этыцы. Пасля гэтага будзе арганізаввана працэдура выбраў. БАЖ апублікуе спіс абраных сябраў Рады на сваім сайце.
Кодэкс этыкі беларускіх журналістаў і Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара
