«Зялёны партал» далучыўся да Пагаднення аб самарэгуляванні і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў
Выданне «Зялёны партал» далучылася да Пагаднення аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Такім чынам цяпер у Медыяасамблею ўваходзяць 24 медыя і медыяарганізацыі.

Лагатып выдання «Зялёны партал»
«Зялёны партал» — гэта медыя пра экалогію, экадружалюбны лад жыцця і правы чалавека на здаровае навакольнае асяроддзе.
Што за Пагадненне аб самарэгуляванні?
У сакавіку шэраг медыя і медыяарганізацыі падпісалі Пагадненне аб самарэгуляванні незалежнага медыясектара і Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў. Тым самым яны стварылі Медыяасамблею, якая абрала Раду па медыяэтыцы.
Рада па медыяэтыцы фактчна прыйшла на замену Камісіі па этыцы БАЖ (якая вымушана спыніла працу) і цяпер разглядае скаргі на парушэнне рэдакцыямі Кодэкса этыкі беларускіх журналістаў.
