• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Радыё Свабода» адправіла частку рэдакцыі ў адпачынак

    Беларуская служба «Радыё Свабода» вымушаная адправіць частку рэдакцыі ў адпачынак, бо прыпынена фінансаванне. Адпаведна, бліжэйшым часам публікацый на платформах рэдакцыі стане прыкметна менш.

    Радыё Свабода

    У Сейме Літвы падчас сустрэчы ў гонар 70-годдзя Беларускай службы Радыё Свабода. Фота: БАЖ

    Некаторыя з вядомых праектаў — «ПіК Свабоды» на YouTube-канале «Свабода Pre­mi­um» ці «Тлумачым з Гурневічам» на YouTube-канале «Радыё Свабода», відэападкасты «Гісторыя на Свабодзе» і «Куды коціцца сьвет» — стануць на вымушаную паўзу.

    Нагадаем, 15 сакавіка Агенцтва глабальных медый ЗША (USAGM) заявіла аб спыненні гранту для Радыё Свабодная Еўропа / Радыё Свабода (РСЕ/РС). Гэта адбылося праз некалькі гадзін пасля публікацыі ўказу прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Указ заклікаў да скарачэння сямі фэдэральных агенцтваў — у тым ліку USAGM — да «максімальнай ступені, якая адпавядае дзейнаму заканадаўству».

    Гранты для РСЕ/РС штогод ухваляе Кангрэс ЗША — заканадаўчая галіна амерыканскай ўлады. Фінансаванне зацверджаных Кангрэсам сродкаў ідзе праз USAGM. Прэзідэнт і генеральны дырэктар РСЕ/РС Стывэн Капус назваў пазбаўленне сродкаў, ініцыяванае адміністрацыяй Трампа, то-бок выканаўчай галіной улады ЗША, «неканстытуцыйным дзеяннем».

    25 сакавіка акруговы суд у Вашынгтоне задаволіў пазоў РСЕ/РС, загадаўшы USAGM перапыніць спробы закрыць медыякарпарацыю.

    26 сакавіка USAGM напісала, што скасоўвае сваю заяву аб спыненні гранту ад Кангрэсу, выдадзеную 15 сакавіка, але падкрэсліла, што захоўвае за сабой права спыніць выдзяленне гэтага гранту ў будучыні.

    Медыякарпарацыя «чакае афіцыйнага пацверджання ад USAGM аб аднаўленні грантавага фінансавання», але гэтага пакуль не адбылося. Адпаведна, кампанія не мае належных сродкаў для паўнавартаснай працы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці