• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Радыё Свабода падало ў суд, каб аднавіць фінансаванне

    Радыё Свабодная Eўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) падало ў суд на Агенцтва ЗША па глабальных мэдыях (USAGM), а таксама на прадстаўнікоў USAGM Кэры Лэйк і Віктара Маралеса, каб заблакаваць іх спробу скасаваць федэральны грант на дзейнасьць RFE/RL.

    Радыё Свабода падало ў суд на USAGM

    Фота: Tow­fiqu barb­huiya / pexels.com

    Паводле пазову, пададзенага RFE/RL у Акруговы суд у Вашынгтоне, скасаваньне гранта парушае фэдэральныя законы і Канстытуцыю ЗША. Адмова ў сродках, якія ўжо выдаткаваў Кангрэс ЗША, пярэчыць Канстытуцыі, якая надзяляе Кангрэс выключным правам вызначаць фэдэральныя выдаткі.

    Справу будзе разглядаць Акруговы суд Злучаных Штатаў па Акрузе Калюмбія ў Вашынгтоне.

    Прэзыдэнт і галоўны выканаўчы дырэктар RFE/RL Стывэн Капус сказаў:

    «Цяпер ня час саступаць тэрыторыю прапагандзе і цэнзуры з боку праціўнікаў Амэрыкі. Мы лічым, што закон на нашым баку і што сьвяткаваньне нашай сьмерці дэспатамі ва ўсім сьвеце заўчаснае».

    14 сакавіка прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, накіраваны на скарачэньне сямі фэдэральных агенцтваў, у тым ліку Агенцтва ЗША па глябальных мэдыя (USAGM).

    «На працягу 7 дзён з даты падпісаньня гэтага ўказу кіраўнік кожнай з пералічаных [у дакумэнце] дзяржаўных установаў павінен падаць дырэктару Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўленьня справаздачу, якая пацьвярджае поўнае выкананьне ўказу, а таксама тлумачыць, якія падразьдзяленьні або функцыі гэтай установы зьяўляюцца прадпісанымі законам і ў якой ступені», — гаворылася ў тэксьце ўказу.

    Празь некалькі гадзін пасьля публікацыі ўказу СМІ распаўсюдзілі ліст USAGM, у якім гаварылася, што ўхвалены Кангрэсам грант, які фінансуе RFE/RL, быў спынены.

    Ліст падпісала Кэры Лэйк, якая пазначыла сваю пасаду як старэйшы дарадца выканаўцы абавязкаў генэральнага дырэктара (USAGM) з паўнамоцтвамі, дэлегаванымі выканаўцам абавязкаў генэральнага дырэктара.

    Лэйк была вылучана Трампам на пасаду кіраўніка «Голасу Амэрыкі», хаця яе кандыдатура ўсё яшчэ павінна быць ухваленая Міжнароднай кансультацыйнай радай па вяшчаньні.

    Давядзецца пажыць без «Свабоды»? Як магчымая ліквідацыя рэдакцыі зменіць беларускі медыяландшафт

    Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода — некамэрцыйная мэдыякарпарацыя, якая распаўсюджвае інфармацыю на розных плятформах для аўдыторыі ў 23 краінах Усходняй, Цэнтральнай і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Цэнтральнай і Паўднёвай Азіі на 27 мовах. Місія карпарацыі — несьці дэмакратычныя каштоўнасьці праз дакладныя, нецэнзураваныя навіны і адкрытыя дыскусіі ў краінах, дзе свабодная прэса пад пагрозай і навязваецца дэзынфармацыя.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці