Расійскія дэзынфарматары скапіявалі сайт Польскага радыё
Розніца – у адрасе: фальшывы сайт меў адрас polskieradio.icu, а сапраўдны – polskieradio.pl.

Расійскія дэзынфарматары скапіявалі сайт Польскага радыё. Ккрыніца: Polskie Radio, X
Польскае радыё стала аб’ектам расійскіх маніпуляцый, гаворыцца ў справаздачы групы Еўрасаюза, якая займаецца крамлёўскай дэзынфармацыяй. Сайт Польскага радыё быў кланаваны па прынцыпу двайніка. Ён заключаецца ў стварэнні фальшывага сайту, які выдаецца за сапраўдную. Адрас рэсурсу часам адрозніваецца толькі адной літарай – лагатып застаецца тым жа, як і выгляд старонкі.
Так стала і з сайтам Польскага радыё. Розніца – у адрасе: фальшывы сайт меў адрас polskieradio.icu, а сапраўдны – polskieradio.pl.
Сайт быў створаны ў красавіку. Эксперты Еўрасаюза прывялі назвы артыкулаў, якія там з’явіліся. Адзін з іх – «Непрыемная праўда: ЕС справіцца і без Польшчы», другі – «Украіна застанецца па-за ЕС».
Перад выбарамі ў Еўрапарламент такім мэтадам у студзені-маі быў скапіяваны сайт польскага штотыднёвіка Polityka, а з заходніх СМІ – Die Welt, Le Point, Le Parisien, La Stampa і La Repubblica.
