Расійскае МЗС пракаментавала справу «рэгнумаўцаў»: падысці максімальна адказна
Расія просіць «максімальна адказна» падысці да разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да аўтараў «Рэгнума». Пра гэта на брыфінгу заявіла афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава.
«На дадзеным этапе мы азнаёміліся з інфармацыяй аб тым, што справа аб выстаўленні беларускімі ўладамі абвінавачванняў у распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці да грамадзян Беларусі, якія супрацоўнічалі з расейскімі інфармацыйнымі рэсурсамі перададзеная ў Мінскі гарадскі суд.
Хацелі б заклікаць беларускі бок максімальна адказна падысці да разгляду гэтай крымінальнай справы ў строгай адпаведнасці з узятымі на сябе Беларуссю абавязацельствамі, перш за ўсё, у плане захавання свабоды выказвання меркаванняў» — прыводзіць словы Захаравай прэс-служба МЗС РФ.