Расійскі тэлеканал «Дождь» спыніў працу. І ўключыў балет «Лебядзінае возера»
Расійскі тэлеканал «Дождь» спыніў працу. За аб’ектыўнае асвятленне вайны ва Украіне «Раскамнагляд» абмежаваў доступ да тэлеканала. Раней аналагічнае рашэнне аб спыненні працы прынялі кіраўнікі радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Пасля паведамлення аб спыненні працы на тэлеканале «Дождь» уключылі «Лебядзінае возера».
Сёння тэлеканал заявіў аб часовым прыпыненні працы з‑за цэнзурных абмежаванняў па асвятленні вайны ва Украіне, якія ўводзяцца ў Расіі. Пасля развітання з гледачамі ў жывым эфіры «Дождь» стаў трансліраваць фрагмент «Лебядзінага возера» — балета, які па крузе трансліравалі савецкія тэлеканалы падчас путчу 1991 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў