Раскамнагляд запатрабаваў ад «Зялёнага парталу» выдаліць матэрыял пра экалагічныя наступствы вайны
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Рэдакцыя беларускага «Зялёнага парталу» атрымала ад Раскамнагляда патрабаванне неадкладна выдаліць з сайта матэрыял «Экалагічная хроніка вайны ва Украіне».
У выпадку адмовы расійскія ўлады пагражаюць заблакваць у сваёй краіне доступ да «Зялёнага парталу», як гэта раней адбылося з буйнымі беларускімі медыя Zerkalo.io, «Нашай Ніва» і «Еўрарадыё».
Выдаляць матэрыял рэдакцыя не збіраецца.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў