• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшла расследаванне аб софце для сачэння за актывістамі ў сотні краін свету. Яго закупалі беларускія ўлады

    Журналісты з больш чым дзесяці выданняў апублікавалі расследаванне пра кампанію First Wap і яе праграму Altamides для скрытай сачэння за асобамі праз іх мабільныя тэлефоны.

    Фота: Pin Adven­ture Map / Unsplash

    Назва праграмы расшыфроўваецца як «Advanced Loca­tion Track­ing and Mobile Infor­ma­tion and Decep­tion Sys­tem» («Прасунутая сістэма адсочвання месцазнаходжання, мабільнай інфармацыі і скрыцця»). Яна дазваляе трэкаць лакацыю чалавека, аналізуе яго перамяшчэнні і перадае інфармацыю пра знаходжанне «заражаных» тэлефонаў у непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго. З часам праграма навучылася перахопліваць званкі і паведамленні, а таксама ўзломваць уліковыя запісы ў сацсетках і месенджарах, уключаючы What­sApp.

    First Wap была заснавана аўстрыйскім эмігрантам Ёзэфам Фуксам у Інданезіі ў 1999 годзе. Пра яе дзейнасць журналісты Light­house Reports даведаліся дзякуючы архіву, які трапіў у іх распараджэнне ў мінулым годзе і ў асноўным датычыўся перыяду 2007–2014 гадоў.

    Altamides куплялі кліенты з Беларусі, Інданезіі, Малайзіі, Нігерыі, ААЭ, Саудаўскай Аравіі, Сінгапура і Узбекістана. Кампанія адмаўляе, што наўпрост «прапаноўвала або прадавала» свае прадукты «рэпрэсіўным» рэжымам, але журналісты ўпэўнены ў адваротным.

    Пад прыцэл кліентаў кампаніі трапілі палітыкі, журналісты, зоркі і актывісты ў сотні краін свету. Напрыклад, сярод мэтаў Altamides была жонка экс-прэзідэнта Сірыі Башара Асада Асма, эмір Катара шэйх Тамім бэн Хамад Аль Тані, акцёр Джарэд Лета і сузаснавальніца біятэх-кампаніі 23andMe Ганна Вайчыцкі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці