Разгляд справы Алеся Дзянісава за экстрэмізм перанеслі на 2 лістапада
Пра гэта гродзенскі музыка і журналіст Алесь Дзянісаў паведаміў сёння ў гутарцы з карэспандэнтам службы маніторынгу ГА “БАЖ”.
Судовае слуханне прызначанае на 10 гадзін раніцы ў судзе Кастрычніцкага райсуда Гродна.
Нагадаем, 15 кастрычніка гродзенскі журналіст, сябра ГА “БАЖ” Алесь Дзянісаў даведаўся, што на яго заведзеная адміністрацыйная справа за “выраб, распаўсюд і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” (арт. 17.11, частка 2 КаАП). Нагодай стаў перапост у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” двух відэа з забароненага пабліка анархістаў.
“Абодва відэа былі рэпостнуты 6 сакавіка 2017 г. Ободва зараз адсутнічаюць, хаця я іх не выдаляў. Нічога на іх экстрэмісцкага няма. Яны — пра ўдзел бярасцейскіх анархістаў у Маршах тунеядцаў”, — напісаў Дзянісаў у Facebook.
Першапачаткова судовае пасяджэнне па справе было прызначанае на 7 лістапада.