• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Развітальная паніхіда з папам Рымскім. Якім быў пантыфік Францыск?

    26 красавіка ў Ватыкане адбываецца развітальная паніхіда па Папе Рымскім Францыску. Ён будзе першым пантыфікам за стагоддзе, пахаваным за межамі Ватыкана. Разам з «Еўрарадыё» узгадаем, што Папа  гаварыў пра Беларусь, пра войны і пра мір.

    Развітальная паніхіда з папам Рымскім. Якім быў пантыфік Францыск?

    Папа Рымскі Францыск. Фота: vaticannews.va

    Яшчэ 20 красавіка Папа Францыск з’явіўся на балконе сабора Святога Пятра ў Ватыкане і пажадаў шчаслівага Вялікадня тысячам вернікаў. Ён быў у інвалідным крэсле, але памахаў рукой радаснаму натоўпу і сказаў:

    «Дарагія браты і сёстры, шчаслівага Вялікадня!”

    На наступны дзень Папы Рымскага Францыска не сталаЁн быў першым за тысячу гадоў Папам нееўрапейскага паходжанняПантыфік распарадзіўся зрабіць цырымонію свайго пахавання прасцейА яшчэ ён вельмі любіў футбол і з дзяцінства заўзеў за каманду з роднага Буэнас-Айрэса.

    «Ён навучыў нас жыць каштоўнасцямі Евангелляз вернасцю, мужнасцю і ўсеагульнай любоўю, асабліва на карысць самых бедных і маргіналізаваных», — кажуць у Ватыкане.

    Папу шпіталізавалі 14 лютага 2025 года з бранхітам. Пазней у яго знайшлі двухбаковую пнеўманіюНягледзячы на хваробу, у апошнія некалькі месяцаў ён з’яўляўся перад вернікаміАдзін раз — на балконе рымскай бальніцы, а ў пачатку красавіка — на плошчы Святога Пятра. Ён быў на інвалідным крэсле, з дыхальнай трубкай пад носам, і ўсё ж вітаў прысутных на плошчы вернікаў.

    «Мае думкі звяртаюцца да дарагой Беларусі» 

    Яшчэ летам 2020 года Папа сказаў, што ўважліва сочыць за падзеямі ў Беларусі, і заклікаў да дыялогу.

    «Мае думкі звяртаюцца да дарагой БеларусіЗ увагай я сачуза паслявыбарчай сітуацыяй у гэтай краіне і заклікаю да дыялогу, адмовы ад гвалту і павагі справядлівасці і права», — казаў Пантыфік у сярэдзіне жніўня.

    А ў верасні ў Мінск прыехаў архіепіскап ГалахерЁн прыехаў«каб прадэманстраваць увагу і блізкасць Святога Айца да Каталіцкай Царквы і ўсёй краіны». Пра гэта гаварылася ў афіцыйнай заяве Святога Пасаду.

    У тым жа годзе арцыбіскуп Клаўдыа Гуджэроці перадаваў Аляксандру Лукашэнку занепакоенасць кіраўніка каталіцкай царквы сітуацыяй у нашай краіне.

    «Ватыкан праігнараваў свайго шчырага верніка Ігара Лосіка». «Хрысціянская візія» не атрымала адказу на зварот да Папы Рымскага

    А калі на мяжы Польшчы і Беларусі разгарнуўся міграцыйны крызіс, Папа распарадзіўся накіраваць грошы на дапамогу мігрантам праз польскі і літоўскі філіялы дабрачыннай арганізацыі Car­i­tas. Узімку, у пандэмію людзі затрымаліся ў лесе і сталі ахвярамі штучна справакаванага крызісу. За грошы Ватыкана для іх купілі лекі, прадукты і цёплую вопратку.

    Я адчуваю боль ад навін пра сітуацыю, у якой апынуліся многія з іх: тыя, хто загінуў у Ла-Маншы; тыя, хто знаходзіцца на беларускай мяжы, сярод якіх шмат дзяцей; тыя, хто тоне ў Міжземным моры. Столькі болю прыносяцьдумкі пра іх», — казаў Папа Францішак. 

    А яшчэ папа Францыск абавязаў Каталіцкую царкву безумоўна падтрымаць адмену смяротнай кары ва ўсім свеце. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе да асуджаных прымяняецца гэтая вышэйшая мера пакарання.

    У 2016 годзе да Папы Рымскага прыязджаў Аляксандр ЛукашэнкаЗ той сустрэчы ў яго павінна захоўвацца выява аліўкавага дрэва. Сустрэча адбылася неўзабаве пасля заключэння «Мінскіх пагадненняў», і аліва павінна была сімвалізаваць мір.

    Развітальная паніхіда з папам Рымскім. Якім быў пантыфік Францыск?

    Папа Рымскі Францыск. Фота: vat­i­can news.va

    З тых часоў беларускія чыноўнікі і Лукашэнка неаднаразова запрашалі Папу ў Беларусь, але Пантыфік так і не прыехаў. Найбліжэйшае месца, якое ён наведаў — ВільняТады, у 2018 годзе каля 2 тысяч беларускіх вернікаў паехалі ў Літву на сустрэчу з ім. 

    Велікодная гаворка пра мір

    20 красавіка Папа Францішак звярнуўся з традыцыйным вітаннем «Гораду і міру». Папа выглядаў слабым, ён зноў быў у інвалідным вазку, і ягоную прамову зачытаў арцыбіскуп Дыега Равелі. У гэтай прамове шмат было сказана пра мір.

    «Не можа быць міру без свабоды веравызнання, свабоды думкі, свабоды выказвання і павагі поглядаў іншых», — гаварылася ў прамове Папы.

    Гаворачы пра вайну ва Украіне, ён заклікаў усіх прыкласці намаганні для дасягнення «справядлівага і трывалага міру». Папа казаў і пра канфлікт у Газе, заклікаючы вызваліць закладнікаў, спыніць агонь і даць доступ да гуманітарнай дапамогі. Ён маліўся і за мірнае пагадненне паміж Арменіяй і Азербайджанам, і за хрысціян, якія не могуць свабодна жыць у сваёй веры на афрыканскім кантыненце.

    Развітальная паніхіда з папам Рымскім. Якім быў пантыфік Францыск?

    Папа Францыскк суцяшае чалавека ў Джакарце. Фота: CNS

    Ён заклікаў краіны выкарыстоўваць свае рэсурсы не для пераўзбраення, а для барацьбы з голадам і клопату адзін пра аднаго. Папа заклікаў усіх, хто займае адказныя палітычныя пасады, выкарыстоўваць рэсурсы для дапамогі тым, хто мае патрэбу, змагацца з голадам і заахвочваць ініцыятывы, якія спрыяюць развіццю.

    Ён скончыў сваю прамову словамі, што Вялікдзень можа стаць добрай нагодай для вызвалення ваеннапалонных і палітычных зняволеных. 

    «Якую вялікую прагу смерці, забойствы мы назіраем кожны дзень. Хай прынцып гуманнасці ніколі не перастане быць адметнай рысай нашых паўсядзённых дзеянняў».

    Звяртаючыся да вернікаў у галоўнае хрысціянскае свята, Папа сказаў: зло не знікла з гісторыі і назаўжды застанецца з ёй. Але «яно больш не кіруе; яно больш не мае ўлады над тымі, хто прымае ласку гэтага дня». 

    Простае пахаванне

    Папу Францішка палюбілі за ягоную прастату і чалавечнасць.

    Ён нарадзіўся ў Аргентыне і быў старэйшым з пяці дзяцей. Ён захапляўся танга і быў заўзятарам мясцовага клуба «Сан-Ларэнца». Больш за 30 апошніх гадоў Папа не глядзеў тэлевізар, але яму заўсёды дакладвалі вынікі матчаў.

    Папа апавядаў, што футбол навучыў яго пакорыНа вуліцах Буэнас-Айраса не заўсёды можна было знайсці скураны мяч, таму дзеці рабілі яго з анучаў. 

    «Яне быў вельмі добры ў гульні, таму мяне заўсёды ставілі ў браму», — успамінаў Пантыфік.

    Папа Рымскі Францыск гуляе з вернікамі ў настольны футбол. Фота: Vat­i­can Media

    У маладосці ён працаваў вышыбалам у начным клубе, а потым атрымаў дыплом хіміка-тэхнолага. Нават стаўшы Папам Рымскім, ён паводзіўся вельмі проста і не атачаў сябе веліччу. Апранаўся ў простую белую вопратку, стараўся ездзіць не на папскім лімузіне, а ў аўтобусе, які развозіў іншых кардыналаў па дамах.

    І пахаванне яго таксама будзе больш простым, чым было прынята раней.

    Папярэдніх Пантыфікаў хавалі ў трох укладзеных адну ў адну трунахАдну выраблялі з кіпарысу, другую — з свінцу, трэцюю — з дубу. Папа Францыск абраў адну простую драўляную труну, абабітую цынкам.

    А яшчэ ён пастанавіў адмяніць традыцыю, па якой цела Папы змяшчалася на ўзвышэнні ў саборы Святога Пятра, каб усе маглі яго бачыць. Вернікі змогуць развітацца з Пантыфікам, пакуль ягонае цела будзе проста заставацца ў труне са знятым вечкам.

    Папа Францыск будзе першым Пантыфікам за стагоддзе, пахаваным за межамі ВатыканаЁн знойдзе вечны спачын у базіліцы Санта-Марыя-Маджорэадной з чатырох галоўных папскіх базілік у Рыме.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці