• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэдактар “Народных Навінаў Віцебска” Сяргей Серабро абвінавачвае тэлеканал СТВ у крадзяжы ягоных здымкаў

    Звяртацца ў судовыя або іншыя інстанцыі са скаргай віцебскі журналіст не плануе. Але сітуацыяй ён вельмі абураны.

    Пра выкарыстанне на СТВ ягоных здымкаў Сяргей Серабро паведаміў на сваёй старонцы ў Face­book. Ён адзначыў, што “Столичное телевидение” не толькі выкарыстала ягоныя фотаздымкі без указання аўтарства і спасылкі на крыніцу, змантаваўшы з іх відэасюжэт, але яшчэ і “праштампавала” ўласным лагатыпам.

    Здымкі, пра якія ідзе гаворка, былі апублікаваныя 7 студзеня на інтэрнэт-рэсурсе “Народныя Навіны Віцебска” ў матэрыяле “Паводок в Витебске: Двина начала затапливать набережную”. На наступны дзень гэтыя ж фотаздымкі з’явіліся ў рэпартажы канала СТВ “Двина вышла из берегов в Витебске: за 12 суток высота реки поднялась в два раза».

    У сваім допісе ў Face­book Сяргей Серабро адзначыў групу “Столичное телевидение”, але ніякай рэакцыі з боку супрацоўнікаў канала не дачакаўся. Калегі-журналісты, знаёмыя і проста неабыякавыя чытачы раяць рэдактару “ННВ” афіцыйна выказаць свае прэтэнзіі да тэлеканала. Такое меркаванне агучвае, у прыватнасці, Антон Матолька, які ўжо трапляў у падобную сітуацыю: ягоныя фотаздымкі без усялякіх спасылак на аўтара паказалі ў навінах на канале «Беларусь 1». Аднак зварот блогера ў суд не даў карысці: Антону Матольку адмовілі ў задавальненні зыску на той падставе, што ягоныя фотаздымкі не кваліфікавалі як вынік творчай дзейнасці. І што ў такім выпадку аўтарскія правы на іх не распаўсюджваюцца.

    Сяргей Серабро падаваць скаргі на “СТВ” не збіраецца, бо лічыць гэта марнай справай, якая забярэ ў яго занадта шмат асабістага часу і высілкаў. Але ён кажа, што фіксаваць падобныя выпадкі неабходна, каб потым рабіць гэтую інфармацыю як мага больш публічнай.

    Краіна без аўтарства. Вярхоўны суд адхіліў зыск Матолькі да БТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці