Рэдактара Hrodna.life Ірыну Новік аштрафавалі за распаўсюд экстрэміскай прадукцыі
Рэдактара спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік у будынку Ленінскага РАУС Гродна асудзілі на выязным пасяджэнні суда і аштрафавалі на 25 базавых велічыняў (725 BYN) па арт. 19.11 КаАП "Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе такую дзейнасць».
Пратакол склалі за публікацю фота з лагатыпам прызнанага экстрэмісцкім Тэлеграм-канала.
Ірыну Новік з 1 чэрвеня да суда трымалі ў ізалятары, яна была ў камеры адна, забаранялі сядзець з 6 да 22 гадзін.
1 чэрвеня Ірыну выклікалі да ўчастковага, журналістка прыйшла ў пастарунак, дзе яе і затрымалі. Затым супрацоўнікі міліцыі паехалі да Ірыны дадому, каб правесці агляд.
Раней па гэтым артыкуле асудзілі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шота і ўласніка сайта ТАА «Гродна Лайф Медыя». Тады штраф агулам склаў 12 325 рублёў.
