• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебская вобласць

    Навіны

    Журналістка Таццяна Мацвеева абвясціла пра закрыццё суполкі «Навіны Віцебска»

    Заснавальніца апублікавала развітальны зварот да чытачоў, падкрэсліўшы, што гэта канчатковае рашэнне. Паводле Таццяны Мацвеевай, суполка «Навіны Віцебска» ў Face­book спыніла працу з 28 красавіка. На момант закрыцця рэсурс меў больш за 25 тысяч падпісчыкаў, на ім штодзённа выходзілі матэрыялы пра жыццё рэгіёна.
    30.04.2025
    Навіны

    Дубровенская «раёнка» перапісала крытычны артыкул, калі на яго звярнулі ўвагу незалежныя СМІ

    Артыкул выйшаў у газеце «Дняпроўская праўда» 23 красавіка і тычыўся абмеркавання праблем школьнай адукацыі і моладзевай палітыкі падчас апошняй сесіі райсавета.
    25.04.2025
    Навіны

    Глыбоцкая раёнка рэкламуе TikTok

    Сайт глыбоцкай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» размясціў рэкламны артыкул пра кітайскую платформу пад загалоўкам «Tik­Tok зробіць вас дурнейшым».
    28.02.2025
    Навіны

    Адміністратару пабліка «Подслушано Глубокое» Ігару Шкетаву прысудзілі два гады «хіміі»

    Адміністратара пабліка «Подслушано Глубокое» Ігара Шкетава судзіў у Глыбокім 7 лютага сумнавядомы сваімі палітычнымі выракамі суддзя Андрэй Тарасевіч. Мужчыну вінавацілі  паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях).
    13.02.2025
    Навіны

    Памёр журналіст і пісьменнік Герман Кірылаў

    На 88‑м годзе жыцця у Полацку памёр пісьменнік і журналіст, лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра Герман Кірылаў. 
    10.02.2025
    Навіны

    У Віцебску судзілі журналіста і культуролага Георгія Каржанеўскага

    Пра суд над журналістам і культуролагам Георгіем Каржанеўскім стала вядома з  раскладу  суда Першамайскага раёна Віцебска на 7 лютага 2025 года. Прадметам разбіральніцтва былі пратаколы за «распаўсюд экстрэмізму» у інтэрнэце (ч.2 арт.19.11 КаАП)  і за «прапаганду нацысцкай сімволікі» (ч.2 арт. 19.10 КаАП).
    10.02.2025
    Навіны

    Група «Навіны Віцебска» аднавіла працу ў Facebook

    Пасля тыднёвага перапынку зноў пачала абнаўляцца група «Навіны Віцебска» у Face­book, заўважыла «Віцебская Вясна».
    23.01.2025
    Навіны

    У Глыбокім ідэолагаў вучылі «інфармацыйнай гігіене»

    У Глыбоцкім адбыўся семінар для ідэолагаў Віцебшчыны. Іх вучылі супрацьстаяць любым спробам маніпуляцыі грамадскай думкай.
    16.01.2025
    Навіны

    Супрацоўніцтва ці прапаганда? Глыбоцкая раёнка і мясцовы аддзел адукацыі запускаюць сумесны праект

    Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» падпісала з мясцовым аддзелам адукацыі пагадненне аб супрацоўніцтве. Як паведамляе сайт выдання, за мэту ініцыятары паставілі падтрымаць таленавітых школьнікаў і уцягнуць іх «у свет журналістыкі і медыякультуры».
    07.12.2024
    Акцэнты

    Ігар Казмярчак: Калі ўсё губляеш, прыходзіць невымоўная свабода

    Не кожны сайт здольны выжыць у беларускіх умовах цэлых 17 гадоў. Аршанскаму рэгіянальнаму выданню orsha.eu удалося не толькі перажыць усе перамены за гэтыя дзесяцігоддзі: яно працягвае паспяхова развівацца  і ў пострэвалюцыйны час. Пра рэцэпт доўгажыхарства галоўны рэдактар orsha.eu Ігар Казмярчак расказаў сайту БАЖ.
    14.11.2024
    Навіны

    Блогерку Алену Янушкоўскую праз суд выпісваюць з хаты, прададзенай уладамі ў яе адсутнасць

    Заяву ў суд Віцебскага раёна падаў новы гаспадар жытла Станіслаў Кадушкевіч, судовы разбор празначаны на 3 кастрычніка.
    03.10.2024
    Навіны

    Віцебскія актывісты арганізавалі сваю прэс-службу і просяць падтрымаць іх

    Віцебскія актывісты стварылі прэс-службу free­viteb­sk, каб інфармаваць жыхароў паўночнага рэгіёна пра падзеі, акалічнасці і магчымасці для аднаўлення дэмакратычных механізмаў у Беларусі.
    02.10.2024
    Навіны

    Старонку ў Facebook рэдактара «Витебский курьер NEWS» Аляксандра Корнышава прызналі «экстрэмісцкай»

    Звесткі пра гэта з’явіліся ў абноўленым 30 верасня Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Міністэрства інфармацыі Беларусі.
    01.10.2024
    Навіны

    Глыбоцкі Telegram-канал скаціўся да асабістых абразаў на адрас Зміцера Лупача

    Ананімныя аўтары Telegram-канала «Вишнёвая сгущенка» скаціліся да абразаў на ўзроўні фізічных якасцяў. І гэта ўжо нават не «мова варожасці», а тое, што па беларускім заканадаўстве падлягае пакаранню паводле ч.2 арт. 10.2 КаАП.
    30.09.2024
    Навіны

    Старонку віцебскіх навін у TikTok ужо другі раз прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі»

    Паводле абноўленага Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў, які складае Мінінфармацыі Беларусі, «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны кантэнт Tik­Tok-аккаунта з назвай «pravtb» і ідэнтыфікатарам tiktok.com/@pravtb?lang=ru-RU.
    25.09.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці