Рэдактарка выдання «Медыязона. Беларусь» Наста Бойка атрымала прэмію «Надзея Свабоды»
Цырымонія ўручэння прэміі «Надзея Свабоды» адбылася на Форуме свабоднай журналістыкі, які праходзіць у Сейме Літвы 13 снежня. Узнагароду ўручылі прадстаўнікі Саюза журналістаў Літвы і фундатар прэміі Казіс Старкевічус. Лаўрэаткай стала галоўная рэдактарка праваабарончага сайта «Медыязона. Беларусь» Наста Бойка.

Наста Бойка. Фота: БАЖ
Пяты год запар узнагароду прызначаюць беларускім незалежным журналістам на знак падтрымкі свабоды слова.
— Хачу ўспрымаць прэмію не як асабістую, а як прэмію кожнага і кожнай з журналістаў, СММшчыкаў, — сказала журналістка.
Сайт «Медыязона. Беларусь» штодня расказвае пра рэпрэсіі ў Беларусі: адсочвае лёсы палітвязняў, піша пра ўмовы ў месцах зняволення, пра лічбавую бяспеку і змены ў заканадаўстве.
У 2020 годзе «Медыязона. Беларусь» атрымала спецыяльную ўзнагароду European Press Prize за артыкул пра гвалт над пратэстоўцамі ў Мінску.

Наста Бойка. Фота: БАЖ
Праваабарончая супольнасць вылучала Насту Бойку на Прэмію беларускай праваабарончай супольнасці ў намінацыі «Журналіст года». Пераможцам сталі галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка і карэспандэнтка «Вясны» Дзіяна Пінчук.

Наста Бойка. Фота: БАЖ
Летась «Надзею Свабоды» атрымаў Ягор Марціновіч, у 2022‑м — Алег Груздзіловіч, у 2021‑м — Андрэй Аляксандраў, у 2020‑м — Кацярына Барысевіч, Алена Таўкачова, Таццяна Каравянкова, Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова.
