• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на адміністрацыю Трампа ў абарону «Голасу Амерыкі»

    RSF патрабуе неадкладна спыніць роспуск «Голасу Амерыкі» і як мага хутчэй аднавіць на працы яго супрацоўнікаў.

    «Рэпарцёры без межаў» падалі ў суд на адміністрацыю Трампа ў абарону «Голасу Амерыкі»

    Пасля распараджэння прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб закрыцці фінансаванага ўрадам незалежнага інфармацыйнага агенцтва «Голас Амерыкі» (VOA) арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) разам з супрацоўнікамі «Голасу Амерыкі» і іх прафсаюзамі падалі пазоў супраць Агенцтва ЗША па глабальных медыях (USAGM) — федэральнага агенцтва, якое курыруе «Голас Амерыкі», а таксама старэйшай дарадцы USAGM Кары Лэйк і выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара Віктара Маралеса. Пра гэта гаворыцца ў заяве RSF.

    RSF патрабуе, каб роспуск «Голасу Амерыкі» быў неадкладна спынены, а яго супрацоўнікаў як мага хутчэй аднавілі на працы.

    «Упершыню за 83 гады легендарны «Голас Амерыкі» змушаны змоўкнуць»

    Як пішуць «Рэпарцёры без межаў», ліквідацыя «Голасу Амерыкі» сур’ёзна парушыла працу арганізацыі, а таксама права грамадскасці на надзейную інфармацыю, бо VOA быў адной з самых надзейных, калі не адзінай, крыніцай незалежнай інфармацыі ў многіх частках свету, дзе працуе RSF і яго карэспандэнты.

    «Аўтарытарныя цэнзурныя рэжымы, такія як Крэмль і Камуністычная партыя Кітая, гучна вітаюць смерць «Голасу Амерыкі». Відавочна, што дзеянні Дональда Трампа будуць спрыяць узмацненьню рэпрэсіяў супраць журналістаў і свабоды прэсы, што падвергне яшчэ большай небясьпецы супрацоўнікаў, карэспандэнтаў, валанцёраў і прыхільнікаў «Голасу Амэрыкі» і Радыё Свабода. RSF вымушаныя дзейнічаць, каб абараніць «Голас Амерыкі» і больш шырокую супольнасць абаронцаў свабоды прэсы», — кажа , выканаўчы дырэктар ЗША Клейтан Уаймерс.

    «Голас Амерыкі» быў заснаваны ў 1942 годзе для барацьбы з нацысцкай прапагандай з дапамогай дакладнай інфармацыі. Нягледзячы на ​​тое, што агенцтва фінансуецца з федэральнага бюджэту, яно рэдакцыйна не залежыць ад урада ЗША. Гэта найбуйнейшая і найстарэйшая міжнародная вяшчальная кампанія ў Злучаных Штатах, якая выпускае лічбавы, тэлевізійны і радыёкантэнт на 47 мовах. Двое журналістаў «Голасу Амерыкі» зараз зараз знаходзяцца ў зняволенні: Сіту Аунг М’інт быў арыштаваны ў 2021 годзе па абвінавачванні ў падбухторванні і паклёпе на вайскоўцаў у М’янме, а Фам Чы Дунг адбывае 15-гадовы тэрмін у в’етнамскай турме.

    «Рэпартажы «Голасу Амерыкі» дапамагаюць інфармаваць грамадскасць і мясцовых журналістаў аб парушэннях правоў чалавека, гвалце, пратэстах і карупцыі — нават у самых цэнзураваных краінах свету. Рашэнне Трампа не толькі незаконнае, гэта таксама моцны ўдар па правах мільёнаў грамадзян на праўдзівую інфармацыю і неацэнны падарунак найбуйнейшым драпежнікам свабоды прэсы ў свеце. RSF з гонарам выступае ў гэтай бітве ў судзе ЗША, абараняючы доступ да незалежных, вартых даверу журналісцкіх рэпартажаў для грамадзян ва ўсім свеце», — заяўляе генеральны дырэктар RSF Цібо Брутэн.

    У Сусветным індэксе свабоды прэсы RSF за 2024 год ЗША займаюць 55‑е месца са 180 краін і тэрыторый. У параўнанні з 2023 годам яны апусцілася на 10 пазіцый.

    22 сакавіка стала вядома, што журналісты «Голасу Амерыкі» падалі ў суд на адміністрацыю Дональда Трампа. Яны заявілі, што закрыццё інфармацыйных агенцтваў, якія фінансуюцца ЗША, парушае іх права на свабоду слова.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці