Яшчэ адзін інтэрнэт-рэсурс «Белсата» прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй»
Міністэрства інфармацыі Беларусі 5 верасня ўнесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў старонку тэлеканала ў Threads.

Ньюсрум тэлеканалу «Белсат». Варшава, Польшча. 23 студзеня 2025 года. Фота: Белсат
Рашэннем суда Вілейскага раёна Мінскай вобласці ад 3 верасня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаная інтэрнэт-старонка з назвай «Belsat TV» (belsat) у сацыяльнай сетцы Threads (ідэнтыфікатар threads.com/@belsat).
Шэраг іншых інтэрнэт-рэсурсаў, што належаць медыя, былі ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на падставе рашэнняў судоў яшчэ раней.
3 лістапада 2021 года незалежны тэлеканал Belsat быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем». У адпаведным рашэнні Міністэрства ўнутраных спраў былі пералічаны 18 інтэрнэт-рэсурсаў, праз якія нібыта ажыццяўлялася «экстрэмісцкая» дзейнасць.
