• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Родныя не атрымалі ад журналіста Івашына ніводнага ліста

    Журналіст Дзяніс Івашын амаль месяц сядзіць у СІЗА горадзенскай турмы. Ён расьсьледаваў, як былыя ўкраінскія бэркутаўцы ўладкоўваюцца на працу ў беларускі АМАП.

    Дзяніс Івашын, архіўнае фота

    Як расказала жонка затрыманага журналіста Вольга Івашына, Дзяніс спачатку сядзеў адзін у камэры. Прыкладна 2 тыдні таму яго перавялі ў камэру зь яшчэ двума вязьнямі. Наколькі вядома сваякам, сукамэрнікі не «палітычныя».

    «Дзяніс нават павесялеў, што не аднаму цяпер сядзець», — кажа жонка.

    Па здароўі ён адчувае сябе нармальна. На ўмовы цяпер ня скардзіцца. Раней у яго была халодная камэра, дзе не зачынялася фортка. Перадачы Івашыну перадаюць. Акрамя звычайных побытавых рэчаў, ён прасіў прысмакі на Вялікдзень і сала.

    «Велікодныя яйкі нават не спрабавалі перадаць, бо іх не бяруць», — тлумачыць Вольга.

    Гадзіньнік на руку пакуль не ўдалося перадаць праз турэмныя абмежаваньні. Вядома, што лісты да палітвязьня даходзяць, і ад сваякоў, і ад сяброў. Але ад яго на волю пакуль нічога не прыйшло.

    Сьледчыя дзеяньні з Івашыным вялі толькі на самым пачатку. Ён адмовіўся даваць паказаньні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці