• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Родныя журналіста Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў

    Ад гродзенскага калегі, які знаходзіцца ў СІЗА, ужо цэлы месяц не прыходзяць лісты, — распавяла ГА “БАЖ” Вольга Івашына, жонка журналіста. Вольга Івашына мяркуе, што яе лісты да Дзяніса таксама не прапускаюць.

    У сувязі з такой моцнай інфармацыйнай блакадай родныя Дзяніса Івашына баяцца прымянення да яго катаванняў у гродзенскім СІЗА.

    «Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні

    Рэдактара-валанцёра міжнароднай расследвальнай супольнасці Inform­Na­palm і пазаштатнага карэспандэнта газеты «Новы Час» Дзяніса Івашына супрацоўнікі КДБ затрымалі 12 сакавіка.

    Журналіста вінавацяць па арт 365 Крымінальнага кодэкса — “Умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”. Калегі мяркуюць, што гэта звязана з ягонымі расследаваньнем пра службу былых украінскіх “беркутаўцаў” у структурах МУС Беларусі.

    Абавязкова пішыце лісты, дасылайце паштоўкі Дзянісу на адрас: 230023, Гродна, вул. Кірава, 1, Турма №1. 

    Падтрымаць сям’ю журналіста можна пераводам на картку:
    БПС-СБЕРБАНК: 5435 5311 6677 1004
    LIUDMILA IVASHINA-DOBINA
    08/23

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці