«РокРадыёBY»: Украінскае радыё шукае беларускія песні і ідэі
Праект робіцца як грамадскае радыё і рады чуць новыя песні і нават аўтарскія праграмы беларускіх музыкаў і дзеячоў культуры, паведамдляе каманда.

Скрыншот РокРадыёBY
Украінскі праект «РокРадіо» аднавіў онлайн-стрым «РокРадыёBY». На яго хвалях транслююцца класныя беларускія і ўкраінскія кампазіцыі: цяплыня для душаў людзей і смала для вушэй ідэалагічных аддзелаў.
Каментуе Алег Вдавічэнка, кіраўнік радыё:
«Мы верым у моц нацыянальных культур і разумеем хардкорную сітуацыю вакол беларускай мовы, блізкую да горшых савецкіх часоў. Мы — група культурніцкіх актывістаў, робім радыё сваімі рукамі, гэта такі народны UA-aid. Тут кожны можа зрабіць нешта для культуры замест таго, каб наракаць на класічныя медыі, у якіх бюджэтаў на культуру даўно няма. Мы радыя новым беларускім песням на нашых хвалях, а таксама адкрытыя і для аўтарскіх перадач ад культурных аглядаў да стэнд-апу».
У планах праекта — стварэнне блокаў навін, аўтарскіх праграм, інтэрв’ю з беларускімі дзеячамі культуры.
Даслаць свае песні і прапановы для новага сезону можна праз імэйл rockradioby.info@gmail.com ці форму зваротнай сувязі (украінская версія).
Слухаць «РокРадыёBY» можна на сайце rockradioua.online/by.
А таксама праз Android-аплікацыя — у Google Play.
Праз сайты і аплікацыі радыёсэрвісаў:
• TuneIn — https://tunein.com/radio/RockRadio-BY-s255788.
• Online Radio Box — https://onlineradiobox.com/ua/rockradioby/?cs=ua.rock.
