РУП «Белпошта» раптоўна перадумала і выключыла «Новы Час» з падпіснога каталогу
Пад вечар пятніцы чытачы сталі паведамляць, што не могуць падпісацца на «Новы Час» ні праз інтэрнэт, ні праз паштовыя аддзяленні. Па тэлефоне гарачай лініі ў пятніцу рэдакцыі паведамілі, што гэта, магчыма, тэхнічная памылка.
Але 7 чэрвеня ранкам прадстаўнікі аддзела падпіскі па тэлефоне паведамілі: «Так, мы прынялі рашэнне не працягваць з вамі супрацоўніцтва. Мы адправілі вам ліст». Але пасля высветлілася, што ліст яшчэ толькі збіраюцца адправіць сёння.
Абноўлена: ліст даслалі на элетронную пошту. Высветлілася, што такім чынам кіраўніцтва «Белпошты» адрэагавала на папярэджанне Генпракуратуры галоўнаму рэдактару.

На «Белпошце» запэўнілі, што усім, хто ўжо аформіў падпіску на 2‑е паўгоддзе, вернуць грошы.
«Мы ж заклікаем усіх, хто хацеў бы падтрымаць газету і застацца яе чытачом, паведаміць адрасы для падпіскі. Гэта можна зрабіць праз сацсеткі, нашу элетронную пошту ці па тэлефонах рэдакцыі.
У бліжэйшы час мы паспрабуем вырашыць гэта пытанне і не пакінем вас без любімай газеты», — звяртаецца рэдакцыя да чытачоў.
