• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рыгоні заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі

    Дакладчык па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні пасля візіту ў Мінск 23-24 сакавіка 2017, заклікаў беларускія ўлады заставацца засяроджанымі на сваім шляху дыялогу з Парламенцкай асамблеяй і неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі сакавіка і штогадовае святкаванне "Дня Волі" 25-го сакавіка.

    Паводле паведамленняў СМІ, з пачатку сакавіка больш за 100 журналістаў зазналі ціск, затрыманні, гвалт і адміністрацыйны пераслед, каля 700 чалавек, у тым ліку лідары апазіцыі, былі арыштаваныя, многія з іх чакаюць прысудаў.

    «Выкарыстанне адміністрацыйных затрыманняў і гвалту, каб запалохаць апазіцыю, выклікае асаблівую трывогу ў час наладжвання стасункаў паміж Беларуссю і нашай Асамблеяй. Павінна быць зроблена ўсё каб тыя, хто быў затрыманы да і падчас дэманстрацый, не сталі палітычнымі вязнямі. Запаўненне турмаў — гэта не тое рашэнне, каб спраўляцца з крытыкай і іншадумствам, і толькі аддаліць краіну ад еўрапейскіх стандартаў у галіне павагі да свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве.

    Спадар Рыгоні сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі ўрада, у тым ліку з прэзідэнтам, міністрам замежных спраў і спікерамі абедзвюх палат, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку з актывістамі апазіцыі, журналістамі і НДА. Ён мае намер прадставіць даклад Камітэту ў красавіку. Старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец падчас сустрэчы падрабязна распавёў дакладчыку пра рост рэпрэсій з боку ўладаў у дачыненні да журналістаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці