• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рыгор Кастусёў адзначыў 65-гадовы юбілей у СІЗА

    Рыгору Кастусёву 17 красавіка споўнілася 65 гадоў. Вось ужо больш за год палітык знаходзіцца за кратамі ў следчым ізалятары. Сілавікі затрымалі яго ў Шклове 12 красавіка 2021 года.

    Пазней стала вядома, што Рыгор Кастусёў, палітоляг Аляксандар Фядута і юрыст Юры Зянковіч абвінавачаныя ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 Крымінальнага кодэкса).

    Спачатку Кастусёў знаходзіўся пад арыштам у СІЗА КДБ, пазней палітыка перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Падчас знаходжання Рыгора Андрэевіча за кратамі ўрачы дыягнаставалі ў яго анкалагічнае захворванне. Аднак, нягледзячы на гэты дыягназ, меру ўтрымання яму праваахоўнікі так і не змянілі.

    Жонка палітыка Ларыса Кастусёва паведаміла нашаму карэспандэнту, што днямі палітыку працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 12 чэрвеня 2022 года. Пры гэтым сам Кастусёў піша, што ўжо на працягу некалькіх месяцаў у дачыненні да яго не праводзіцца ніякіх следчых дзеянняў.

    У сваіх лістах Рыгор Кастусёў паведамляе, што імкнецца штодня выходзіць на шпацыр, каб хоць гадзіну пабыць на вуліцы і падыхаць свежым паветрам. Паводле палітыка, ён шмат чытае, імкнецца адсочваць падзеі ў Беларусі і свеце па тэлевізійных праграмах.

    У адным з апошніх лістоў жонцы Рыгор Андрэевіч распавёў, што замовіў у турэмнай бібліятэцы падручнік нямецкай мовы: каб крыху “аднавіць амаль страчаныя веды”. Ларыса Кастусёва кажа, што апошнім часам муж наракае на тое, што значна скарацілася колькасць лістоў ад сяброў і знаёмых, яны “губляюцца” дзесьці па дарозе.

    Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Рыгора Кастусёва палітвязнем.

     

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці