• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма: сацсеткі медыяпраекта Кatolik.life і расійскага блогера Іллі Варламава

    Міністэрства інфармацыі Беларусі 3 верасня папоўніла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

    Расійскі блогер Ілля Варламаў

    Расійскі блогер Ілля Варламаў. Фота: з сайта bookspeaker.agency

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Гродна ад 27 жніўня 2025 года «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаныя старонкі ў сацсетках і месенджарах медыяпраекта Кatolik.life:

    • X‑акаўнт з назвай «katolik.life» (ідэнтыфікатар  x.com/gomelcatholic);
    • Insta­gram-акаўнт з назвай «Katolik.life.Неафіцыйнае»  (ідэнтыфікатар instagram.com/katolik_life);
    • старонка ў Threads з назвай «Katolik.life.Неафіцыйнае» (ідэнтыфікатар threads.сom/@katolik_life);
    • Telegram-канал «Katolik.life. Неафіцыйнае» (ідэнтыфікатар t.me/katolik_life);
    • суполка ў «ВКонтакте» з назвай «Гомель Католж» (ідэнтыфікатар  vk.com/gomelcatholic);
    • суполка ў Face­book з назвай «Згомеля Католік» (ідэнтыфікатар facebook.com/gomelcatholic).

    Экстрэмісцкімі абвешчаныя таксама любыя візуальныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць тэксты «Katolik.life», «Katolik.life. Неафiцыйнае», «ЗГомеля Католiк», «Гомель Католiк», у тым ліку сцягі, эмблемы, нашыўкі, стыкеры і любыя выявы з гэтымі словамі на фота‑, відэа і ў друкаваных СМІ.

    Да слова, Telegram-канал «Katolik.life. Неафіцыйнае» ўжо быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» год таму. Адпаведнае рашэнне тады прыняў суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Таксама летась у ліпені на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі ў Беларусі заблакавалі доступ да сайта Katolik.life.

    Katolik.life — гэта прыватная дабрачынная ініцыятыва. Аўтар кантэнту не мае адмысловага фінансавання, выдаткі на ўтрыманне сайта і сацсетак  ён аплочвае з асабістых сродкаў, пры гэтым многія публікацыі адтуль да нядаўняга часу перадрукоўвалі  іншыя СМІ, у тым ліку дзяржаўныя.

    У адпаведнасці з рашэннем суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ад 25 жніўня 2025 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключылі сацсеткі расійскага журналіста і відэаблогера Іллі Варламава:

    • YouTube-канал «var­lam­ov» (ідэнтыфікатар yоutube.com/@varlamov);
    • Telegram-канал «Илья Варламов» (ідэнтыфікатар t.me/varlamov);
    • Insta­gram-акаўнт з назвай «var­lam­ov» (ідэнтыфікатар instagram.com/varlamov);
    • Х‑акаўнт з назвай «Ilya Var­lam­ov» (ідэнтыфікатар x.com/varlamov);
    • старонку ў «ВКонтакте» з назвай «Илья Варламов» (ідэнтыфікатар  varlamov.ru).

    За нязгоду з афіцыйнай палітыкай Расійскай Федэрацыі і падтрымку Украіны ў сакавіку 2023 года Міністэрства юстыцыі РФ уключыла Іллю Варламава ў спіс «замежных агентаў» — за распаўсюд «непраўдзівай інфармацыі наконт рашэнняў органаў улады і з прычыны атрымання замежнага фінансавання».  У верасні 2024 года супраць блогера распачалі крымінальную справу за дзейнасць у якасці «замежнага агента» і сёлета ў жніўні завочна асудзілі да 8 гадоў турмы і штрафу памерам 99,5 мільёнаў расійскіх рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці