• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкі спіс» Мінінфарма: сайт «Народныя навіны Віцебска» і Telegram-канал «Священный Белавуд»

    13 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сярод шэрагу рэсурсаў, абвешчаных раённымі судамі небяспечнымі для распаўсюду, сайт «Народныя навіны Віцебска», Telegram-канал «Священный Белавуд», украінскі праект «Труха».

    спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

    Выява зроблена БАЖ пры дапамозе Chat­G­PT

    У яго ўнеслі сетку ўкраінскіх Telegram-каналаў «Труха», акаўнты гэтага праекта ў сацсетках: 9 старонак у Insta­gram, 3 старонкі ў Threads, старонкі ў Face­book, Tik­Tok, «Одноклассниках» і некалькі каналаў на відэахостынгу YouTube. Усяго больш за 50 інтэрнэт-рэсурсаў на розных платформах. Кожны з іх мае ад 29 да 2 648 387 падпісчыкаў. «Экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаныя таксама візуальныя выявы «Тр⚡️ха» ці  «Труха⚡», размешчаныя на любых носьбітах. Адпаведнае рашэнне 3 студзеня прыняў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

    Суд Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці 3 студзеня прызнаў «экстрэмісцкімі» акаўнты ў Insta­gram з назвай «belkrainec»  (ідэнтыфікатар instagram.com/belkrainec) і «intermarium_belsat» (ідэнтыфікатар  instagram.com/intermarium_belsat). Першы з іх — прыватны акаўнт з навінамі пра Беларусь, другі — акаўнт тэлевізійнага шоў «Інтэрмарыум» на тэлеканале «Белсат». У праграме распавядаецца пра гістарычнае і геапалітычнае месца Беларусі сярод народаў Міжмор’я.

    Рашэннем суда Партызанскага раёна Мінска ад 9 студзеня «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны Telegram-канал «Священный Белавуд» (ідэнтыфікатар t.me/holybelawood). Гэта блог журналіста Тараса Тарналіцкага, які мае амаль паўтары тысячы падпісчыкаў.

    Суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 9 студзеня пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» Tik­Tok-акаўнт «belarus.pro» (ідэнтыфікатар  tiktok.com/@belarus.pro?lang=ru-RU). А таксама яго лагатып, які, паводле сайта беларускага Міністэрства інфармацыі ўяўляе сабой «надпіс «БЕЛАРУСЬ»  белага колеру на чорным фоне і надпіс «PRO» белага колеру на чырвоным фоне». Канал размяшчае навіны з Беларусі.

    Летась 2 снежня той самы суд прызнаваў «экстрэмісцкай» старонку «belarus.pro» ў Insta­gram — з тым самым лагатыпам.

    Рашэннем суда Ленінскага раёна Магілёва ў «экстрэмісцкі» спіс на сайце Мініфарма трапіла краўдфандынгавая платформа «Gron­ka» (https://gronka.org), Telegram-канал з ідэнтыфікатарам t.me/gronkapeople), старонкі «Gron­ka» ў Face­book (facebook.com/gronka) і ў Insta­gram (@gronka_people).

    Суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці 10 студзеня прызнаў «экстрэмісцкім» акаўнт у TikТок з назвай «Голос Беларуси» (ідэнтыфікатар @golosbelarus). Відэарэсурс транслюе беларускія навіны і мае 1800 падпісчыкаў.

    У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска 10 студзеня быў прызнаны «экстрэмісцкім» рэгіянальны сайт «Народныя навіны Віцебска | Народные новости Витебска» з ідэнтыфікатарамі  vitebsk.cc і viciebsk.cc. Гэтаксама «экстрэмісцкай» інфармацыйнай прадукцыяй прызнаныя старонкі ў сацыяльных сетках, афіляваныя з гэтым рэсурсам:

    • старонка «Народные новости Витебска» ў «ВКонтакте»  (ідэнтыфікатар vk.com/vitebsk_news);
    • старонка «Народные новости Витебска» ў Face­book (ідэнтыфікатар facebook.com/newsvitebsk/);
    • YouTube-канал «Народные новости Витебска» (ідэнтыфікатар  youtube.com/@VitebskNews).

    «Народныя навіны Віцебска» — адзін з найстарэйшых недзяржаўных медыярэсурсаў рэгіёна, які існуе ўжо больш за 17 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці