Сайт пра беларускую літаратуру перастаў адкрывацца ў Беларусі
Сайт Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў bellit.infо перастаў адкрывацца ў Беларусі 16 кастрычніка 2024 года.

Скрыншот: bellit.info
«На дадзены момант наш сайт перастаў адкрывацца на тэрыторыі Беларусі. Але хутка мы зможам прапанаваць спосаб бяспечна чытаць яго з нашай краіны. А пакуль прапануем чытачам з Беларусі выкарыстоўваць VPN альбо заставацца на сувязі ў сацыяльных сетках», — паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы.
Сайт bellit.info пачаў працаваць у ліпені 2023 года. Рэсурс назапашвае артыкулы пра літаратуру ў Беларусі і за яе межамі. Паведамляе пра навінкі выдавецтваў і акумулюе наяўную інфармацыю пра беларускіх літаратараў без увагі на ўзрост і час нараджэння, мову і стыль пісьма (біяграфістыку, мемуарыстыку, некрапалістыку, архіўныя дадзеныя). Таксама на сайце размяшчаюцца звесткі пра літаратурную перыёдыку, выдавецтвы, анлайн-праекты, у тым ліку аўдыёвізуальныя.
