• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Самы вядомы дылетант Беларусі пасля раптоўнай хваробы вяртаецца да падарожжаў

    Ужо ў першую суботу восені на сайце перадачы «Падарожжа дылетанта» з’явіўся новы эпізод пра прыгоды Юрыя Жыгамонта. Вядучы на некаторы час спыніў свае падарожжа па зацішным мястэчкам роднай краіны з-за хваробы. Цяпер з новай праграмай, з новымі накірункамі і цікавымі фактамі Юрый Жыгамонт будзе распавядаць пра мясцовыя гарады і вескі, каб пра гісторыю сваёй краіны мы ведалі больш, каб імкнуліся абудзіць сваю нацыянальную самасвядомасць.

     

    Нагадаем, папулярная перадача Юрыя Жыгамонта спыніла выхад на канале СТБ з‑за складанай эканамічнай сітуацыі: у канала не знайшлося сродкаў, каб аплачваць выхад праграмы. За столькі гадоў існавання перадачы ў Юрыя з’явілася мноства прыхільнікаў, якія спадзяваліся яшчэ пачуць пазнавальныя гісторыі пра дзівосную Беларусь. Спыняць на гэтым сваю дзейнасць каманда праграмы «Падарожжа дылетанта» не захацела. Таму вандроўкі перайшлі ў фармат анлайн.

    Ці ледзь паспелі выйсці першыя анлайн-перадачы, прысвечаныя, напрыклад, вёсцы Тракелі ў Гродзенскай вобласці, як акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт вясной гэтага года перажыў інфаркт. Родныя і блізкія, прыхільнікі Юрыя падтрымлівалі вядучага і спадзяваліся на яго выздараўленне. І неўзабаве пасля сур’ёзнага лячэння гэта адбылося. Каманда «Падарожжаў дылетанта» нарэшце абвесціла аб чарговым старце любімай многімі каларытнай праграмы.

    «Шаноўныя аматары «Падарожжаў дылетанта»! Мы ўсцешаныя паведаміць вам, што суботнія вандроўкі па цікавых беларускіх мясцінах з Юрыем Жыгамонтам працягваюцца! Якуб Колас пісаў, што «добра быць у дарозе, якую сам сабе выбіраеш». Мы сваю выбралі. Можа, наша дарога з вашай акурат супадаюць? Калі так, то глядзіце нас на сайце zhyg­a­mont.by, ў прасторах інтэрнэту і сацыяльных сетках», – рыхтуецца да новага сезону каманда праграмы.

    Перадача «Падарожжы дылетанта» існуе ўжо 15 гадоў. Праграма выходзіла на тэлеканалах БТ і СТБ з 2001 года. Было створана некалькі сотняў выпускаў пра вёскі і пасёлкі Беларусі. А ў 2012 годзе аўтара і вядучага праграмы Юрыя Жыгамонта Міністэрства культуры ўзнагародзіла нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі».

    Дарэчы, праграма цалкам перайшла на сайт zhygamont.by. Новыя выпускі будуць з’яўляцца на гэтым рэсурсе штотыдзень, фармат застанецца ранейшым. І новы эпізод пра вёску Выдранка Краснапольскага раёну Магілёўскай вобласці ўжо ў першую суботу восені можна паглядзець на ўзгаданым сайце і канале перадачы ў YouTube:

    https://www.youtube.com/channel/UCIrJQWE4E1Oi3Tu_xxZn_eQ

    А таксама ў сацыяльных сетках:

    https://vk.com/pdyletanta

    https://www.facebook.com/groups/pdyletanta/

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці