Саша Івулін: «Пацаны з “Ваўчыных нораў”, прывітанні!”
Палітвязень Аляксандр Івулін даў першыя каментары пасля вызвалення. "Вясна" публікуе некалькі з іх.
На канале «Часнок» выйшаў новы відос з аўтарам канала Аляксандрам Івуліным. У ім ён расказвае як сябе адчувае і што плануе рабіць. «Вясна» сабрала самыя яскравыя моманты.
-
«Да канца не верыў, што я выйду, апошнія месяцы да вызвалення было вельмі напружана. За пару дзён да гэтага наогул не спаў. У дзень, калі я мусіў выхадзіць, падыходзіць хлопец і пытае: “Ты вату занёс?” Вата — гэта матрац, які ты здаеш, калі вызваляешся. Патэлілі і выклікалі на КП»;
-
«Насамрэч пачуў пра сябе шмат добрага — ад тых, з кім сядзеў. Некаторыя ведалі, што я блогер і журналіст і прасілі: “Выйдзеш — перадай пацанам з “Ваўчыных нораў” прывітанні”. Пацаны з “Ваўчыных нораў”, прывітанні!»;
-
«Калі ляцеў, было дзве думкі. Першая — класна, што адчуваю сябе ў бяспецы. А другая: я бачу гэтыя горы — прыгожа, пытанняў няма. Але мне так хацелася глядзець на валошкі! Перад вачыма — палеткі і валошкі. І так сумна стала. Але я разумею, што галоўны капітал, які я змог назапасіць да сваёй трыццаткі, — гэта людзі — усё, што ў мяне ёсць»;
-
«У мяне няма адчування, што цяпер 2023 год. Я цікавіўся ў людзей, якія доўга сядзяць, яны кажуць, што момант ідзе ад таго, калі цябе “закрылі”. Гэта будзе трэба прапрацаваць»;
-
«Я думаў на сутках нават, што мяне пужаюць, — за што мяне “закрываць”? Было разуменне, што я нічога не зрабіў. Вы рэальна будзеце за фотку даваць калонію? Думаў, папужалі — і ўсё. Я аптыміст — думаў, хімія з накіраваннем!»;
-
«Атрымліваецца, футбольныя стадыёны ў нас у Беларусі пустуюць, прыкладна гэтак жа, як і іншыя рэчы. А вось мы толькі ладзім усё “на выездзе”, нажаль».
Чытайце яшчэ:
Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?
“Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей
«Захоўваць беларускае пытанне на сусветным парадку дня і працягваць праграмы для падтрымкі працы незалежных медыя і абароны калег»
