Саюз журналістаў Македоніі і Фракіі патрабуе вызваліць беларускіх журналістаў
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Кіраўнік Саюза журналістаў Македоніі і Фракіі (Journalists' Union of Macedonia and Thrace) Ніколас Карас накіраваў ліст у пасольства Беларусі ў Грэцыі з патрабаваннем вызваліць зняволеных беларускіх журналістаў.

«Саюз журналістаў Македоніі і Фракіі» ў каардынацыі з еўрапейскай журналісцкай супольнасцю выказвае падтрымку Беларускай асацыяцыі журналістаў. Ён заклікае ўлады Беларусі неадкладна вызваліць незаконна затрыманых журналістаў і спыніць парушэнне іх права на свабоду слова», гаворыцца ў адмысловым звароце.
.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў